Сенатарскі прыём з камунальным ухілам. На гэтым тыдні Ляхавіцкі раён наведаў член пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
●На гэтым тыдні Ляхавіцкі раён наведаў член пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар БАУП «Упраўленне ЖКГ» Аляксандр Максімчук.
Сенатар правёў асабісты прыём грамадзян у Ляхавіцкім райвыканкаме.
Жыхарка райцэнтра ад імя неабыякавых ляхаві-чан звярнулася з просьбай пасадзейнічаць у прадастаў-ленні памяшкання для стварэння прытулку для часовага ўтрымання бадзяжнай жывёлы, у прыватнасці, катоў. Ляхавічанка падзякавала раённай уладзе за тое, што была пачута падчас прыёму грамадзян, які праводзіў старшыня райвыканкама. Памяшканне камунгасам было выдзелена, аднак там патрабуецца яшчэ пэўны пералік работ, і не ўсе камунальныя паслугі даступныя, у прыватнасці, няма цэнтральнага ацяплення. Заяўніца пацікавілася, якія яшчэ могуць быць варыянты прадастаўлення памяшкання і менавіта ў межах Ляхавічаў. Аляксандр Максімчук падкрэсліў, што гэта тэма актуальная, і сітуацыя патрабуе дэталёвага разгляду сумесна з раённай уладай.
Таксама жыхарка райцэнтра адрасавала словы падзякі кіраўніцтву раёна і камунгаса за добраўпарадкаванне райцэнтра, у тым ліку ўстаноўкі дадатковых кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў.
Сенатар таксама адзначыў, што апошнім часам на Ляхавіччыне, у прыватнасці ў райцэнтры, відавочны істотныя змяненні ў плане добраўпарадкавання. Таксама станоўча мяняецца сітуацыя з уладкаваннем дарог, будаўніцтвам жылля і іншыя.
Таксама Аляксандр Максімчук праінспектаваў, як вырашаюцца пытанні, узнятыя жыхарамі Ляхавіцкага раёна падчас папярэдняга прыёму сенатарам. У прыватнасці, як расказваў «ЛВ», зараз праходзіць асфальтаванне вуліцы 60 гадоў Кастрычніка і дзесяці прылеглых вуліц і завулкаў за сродкі, дадаткова выдзеленыя з абласнога бюджэту.
Галіна КАНЬКО.