Папярэдняе расследаванне: аператыўна і якасна. Пра сённяшні дзень ляхавіцкіх следчых расказвае начальнік раённага аддзела СК

Адлік сваёй дзейнасці Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў з 1 студзеня 2012 года. Новае падраздзяленне сілавых структур створана з мэтай удасканалення дзейнасці органаў папярэдняга следства, узмацнення абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян у дасудовай крымінальнай вытворчасці. Пачаткам адліку гісторыі гэтага праваахоўнага органа краіны можна лічыць 12 верасня 2011 года, калі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Picture background

Вось ужо 12 гадоў дзейнічае і Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта. Пра сённяшні дзень ляхавіцкіх следчых расказвае начальнік раённага аддзела СК падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ:
– З моманту свайго заснавання і цяпер асноўная задача супрацоўнікаў аддзела – усебаковае, поўнае, аб’ектыўнае, аператыўнае і якаснае расследаванне злачынстваў, выкананне
законнасці пры праверцы, разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах, узбуджэнні крымінальных спраў, правядзенне папярэдняга расследавання. Важным з’яўляецца выяўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў, неадкладнае прыняцце мер па іх ухіленні. Галоўнае – знайсці ісціну.
Следчыя выязджаюць на злачынствы, суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, атручванні, утапленні і г. д. У зону ўвагі СК трапляюць усе злачынствы – ад кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення да забойстваў, карупцыйных, эканамічных, фінансавых і падатковых злачынстваў. І кожная справа важная, і па кожнай нельга дапусціць незаконнага затрымання і незаконнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Скрупулёзныя адносіны да падстаў, па якіх чалавеку прад’яўляецца абвінавачанне, прынцыповы падыход да разгляду кожнага аспекту –
людзі нашай прафесіі заўжды павінны сумнявацца, адшукваць як мага больш доказаў для таго, каб устанавіць асобу сапраўднага злачынцы, і каб не пацярпеў невінаваты чалавек. Я згодны, што злодзей павінен сядзець у турме, але тое, што ён злодзей,
яшчэ трэба даказаць. Следчы павінен мець сваю пазіцыю, аргументавана яе адстойваць.
За час дзейнасці СК значна павялічылася колькасць крымінальных спраў, якія расследуюцца. У нашай кампетэнцыі расследаванне падатковых злачынстваў, забойстваў, злачынствы супраць вайсковай службы і многія іншыя. У такіх умовах следчы павінен разбірацца і добра арыентавацца ў розных галінах права. Далёка наперад крочыць і крыміналіс-тыка. Напрыклад, калі
10 гадоў назад мы, акрамя біялагічных і некалькіх тэхнічных экспертыз, нічога не прызначалі, то цяпер спектр экспертыз істотна пашырыўся, сярод іх нямала такіх, пра якія раней следчыя толькі марылі. Вялікія магчымасці пры раскрыцці злачынстваў дае генетычная судовая экспертыза, яна замяніла біялагічную. Генетычныя даследаванні дазваляюць вылучыць, напрыклад, ДНК-профіль асобы, якая пакінула сляды на месцы злачынства. Такім чынам можна ўстанавіць як асобу злачынцы, так і неапазнаных пацярпелых. Адпаведна ў разы пашырыўся і арсенал следчага. Ёсць прыборы, з дапамогай якіх можам даставаць нават выдаленую інфармацыю з камп’ютараў, мабільных тэлефонаў, і гэта істотна дапамагае ў раскрыцці цяжкіх злачынстваў. Сёлета следчымі РАСК завершана больш за паўсотні крымінальных спраў.
Недапушчаны факты незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, незаконнага затрымання, вынясення судом апраўдальных прыгавораў.
Наш калектыў – сплаў вопыту і адказнасці. Жаданне працаваць і высокі прафесіяналізм вызначаюць супрацоўнікаў нашага аддзела. Заслуга ўсіх і кожнага, што па выніках работы за 2023 год Ляхавіцкі РАСК прызнаны лепшым сярод аналагічных падраздзяленняў Брэстчыны. Свой уклад у агульны поспех унеслі як вопытныя супрацоўнікі – намеснік начальніка РАСК Дзмітрый Гатоўчыц, старшыя следчыя Міхаіл Ланкуць, Віталій Валошын, Аляксандр Еўхач, якія працуюць у аддзеле з моманту яго заснавання, так і іх маладыя калегі, якія толькі пачынаюць службовую біяграфію: следчыя Дзмітрый Карлюк, Яўгеній Санюта, Наталля Карпухіна.
Віншую калег з пра-фесійным святам – Днём супрацоўніка органаў папярэдняга расследавання, якое ў Беларусі адзначаецца 12 верасня. Зычу ўсім моцнага здароўя, даб-рабыту, поспехаў у службовай дзейнасці.