Фестываль, які аб’ядноўвае. Як у Ляхавічах прайшоў ІІ Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці
●Шматлюдна было ў мінулую нядзелю каля храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў Ляхавічах. Дзеці, моладзь, дарослыя, прадстаўнікі духавенства сабраліся на ІІ Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці, арганізаваны брацтвам Серафіма Жыровіцкага.
Мерапрыемства арганізавана для павышэння ўзроўню духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Прападобнамучанік Серафім архімандрыт Жыровіцкі нарадзіўся і вырас на Ляхавіччыне ў вёсцы Вялікае Падлессе. Святы Серафім у мінулым стагоддзі займаўся духоў-най асветай насель-ніцтва беларускіх земляў.
28 кастрычніка 1999 года свяшчэнным Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ архімандрыт Серафім Шахмуць быў прылічаны да ліку
23 мясцовашанаваных навамучанікаў зямлі беларускай. А для нас, землякоў, Серафім Жыровіцкі – заступнік зямлі ляхавіцкай.
Фестываль благаславіў і прыняў у ім удзел епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій. Уладыка ўручыў граматы тым землякам, хто актыўна дапамагае брацтву Серафіма Жыровіцкага ў арганізацыі і правядзенні разнастайных мерапрыемстваў.
Прапанаваная праграма мерапрыемства была насычанай і разнастайнай. Кожны, хто гэтым нядзельным вечарам завітаў сюды, знайшоў для сябе нешта хвалюючае, пазнавальнае, цікавае. Колькі натхнення, творчасці, шчырасці было ў выступленнях мастаціх калектываў, сярод якіх і ляхавічане, і творчыя госці. Непаўторную асалоду атрымлівалі прысутныя ад кожнага нумара, які закрануў самыя патаемныя струны душы.
Шмат мерапрыемстваў арганізавана для дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі з інтарэсам удзельнічалі ў спартыўна-забаўляльных конкурсах і атракцыёнах. Спартыўныя спабор-ніцтвы, конкурсы, вікта-рыны былі прадугле-джаны і для дарослых удзельнікаў праваслаўнага фестывалю.
Зацікаўленыя землякі спыняліся каля маляўнічых інфармацыйных стэндаў аб праваслаўных святынях Беларусі, каб пашырыць свае веды пра гісторыю нашай Радзімы і Ляхавіччыны. Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся пра ўсё. Хто прагаладаўся – мог падсілкавацца юшкай, аладкамі і пакаштаваць розных прысмакаў, прыгатаваных з верай і любоўю.
Дарэчы, 6 верасня, у Дзень памяці прападобнамучані-ка Серафіма архімандрыта Жыровіцкага ў храме Святога Духа ў аграгарадку Падлессе, дзе нарадзіўся Раман Шахмуць (такое імя насіў Серафім у міру), прайшоў малебен. Службу ўзначаліў епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.