Прадметна пра Дырэктыву. Як выконваюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» сёлета ў Ляхавіцкім раёне?

Такія простыя ісціны – захаванне дысцыпліны і парадку, няўхільнае выкананне правілаў на рабочых месцах, дзейсны кантроль, недапушчэнне фактаў з’яўлення нецвярозых на працоўных месцах. Але, на жаль, негатыўныя, супрацьзаконныя з’явы па-ранейшаму маюць месца ў нашым грамадстве. І барацьба з такога кшталту заганамі вядзецца рознымі службамі і на розным узроўні. Каб супрацьстаяць вытворчаму траўматызму, гібелі людзей на пажарах і ў дарожных аварыях, распаўсюджванню п’янства і алкагалізму, розных супрацьзаконных праяў. Патрэбны дакладны алгарытм сумесных дзеянняў.

Як выконваюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» сёлета ў Ляхавіцкім раёне –
тэма чарговай апаратнай нарады. Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык, праблемныя моманты, акрэсленыя ў Дырэктыве, і сёння надзвычай актуальныя і патрабуюць самай пільнай увагі.
Адной з асноўных задач, па-стаўленых Дырэктывай № 1,
з’яўляецца стварэнне на прадпрыемствах і ў арганізацыях бяспечных умоў працы, а таксама ўмацаванне працоўнай дысцыпліны. На гэтым акцэнтавала ўвагу начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень. Яна адзначыла, што праводзімая наймальнікамі работа па забеспячэнні здаровых і бяс-печных умоў працы – недастатковая, безадказнымі яна назвала і адносіны да свайго здароўя і жыцця некаторых работнікаў. Па словах Дзіяны Трысцень, сёлета ў нашым раёне павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці: з пачатку бягучага года зарэгістраваны шэсць выпадкаў (летась за аналагічны перыяд – тры), адзін з іх са смяротным зыходам (ААТ «Жа-рабковічы»), два з цяжкім (ПМК-13, СВК «Ляхавіцкі»), тры з лёгкім (ААТ «Нача»,
«Ляхавіцкі кансервавы завод», Крывошынскі псіха-неўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў). Прычыны траўмавання наступныя: парушэнне пацярпелым патрабаванняў інструкцыі па ахове працы, невыкананне службовымі асобамі абавязкаў па ахове працы, нездавальняючая арганізацыя правя-дзення земляных работ, асабістая неасцярожнасць пацярпелага пры выкананні
работ і іншыя. Устаноўлена, што ў выпадках у ПМК-13 і «Жарабковічах» ёсць віна і наймальніка, і пацярпелага, у «Начы» – пацярпелага, у «Ляхавіцкім» – наймальніка. Па адным з зарэгістраваных выпадкаў даказана віна іншых асоб (Крывошынскі псіханеўралагічны дыс-пансер), на кансервавым заводзе вінаватыя адсутнічаюць –
няшчасны выпадак адбыўся з-за збою ў тэхналагічным
працэсе.
Дзіяна Трысцень расказала, што за першае паўгоддзе 2024 года да дысцыплінарнай адказнасці па ініцыятыве службы аховы працы прыцягнуты 73 работнікі і 22 службовыя асобы. Акрамя таго, наймальнікамі аб’яўлена работнікам 29 заўваг, 31 выгавар, 51 чалавек пазбаўлены стымулюючых выплат, 15 – звольнены.
Як адзначыла дакладчык, у частцы арганізацый раёна захоўваюцца негатыўная тэндэнцыя парушэння элементарных патрабаванняў правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, тэхналагічных нормаў вытворчасці, нізкі ўзровень працоўнай дысцыпліны. Для аказання практычнай і метадычнай дапамогі, з мэтай кантролю сёлета года праведзена 70 рэйдаў раённай мабільнай групы. Выяўлена 685 парушэнняў патрабаванняў бяспекі, з якіх –
235 у сельгасарганізацыях, 101 – у будаўнічых, 349 – на прамысловых прадпрыемствах і ў малым бізнесе. Таксама па выніках рэйдаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 20 работнікаў (ААТ «Жарабковічы», «Ляхавіцкі кансервавы завод», «Ляхавіцкі льнозавод»,
ЗАТ «Белпрампрыбор»). Акрамя таго, райЦГіЭ прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці інжынеры па ахове працы ААТ «Нача» і ПМК-13. Баранавіцкім міжраённым аддзелам Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы вынесена два папярэджанні работнікам ПРБУП «Дзітва-Буд». Па-ранейшаму востра стаіць тэма прагулаў. За студзень – ліпень 360 работ-
нікаў прадпрыемстваў і ўстаноў учынілі 527 прагулаў, 71 чалавек звольнены па прычыне прагулаў і іншых парушэнняў працоўнай дысцыпліны, у тым ліку за з’яўленне на рабоце ў нецвярозым стане. Найбольшая колькасць прагулаў выяўлена ў
ААТ «Жарабковічы», КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», ПМС, ільнозавод. Што тычыцца з’яўлення нецвярозых на рабочым месцы – такіх за азначаны перыяд назбіралася 146 выпадкаў, «аўтары» якіх 120 нядбайных працаўнікоў. Найбольш такога кшталту парушальнікаў, а дакладней 51 выпадак прыпадае на
ААТ «Жарабковічы». У сумных лідарах таксама ААТ «Шлях новы» (23), СУП «Белазем’е» (18),
ільнозавод (15).
Кіраўніцтва РАУС, РАНС, УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ», райЦГіЭ, аддзела па адукацыі райвыканкама агучылі свае напрацоўкі і вынікі работы па азначаных напрамках.
Галіна КАНЬКО.