Праблема, пра якую не гавораць уголас. Дамашняе насілле – гэта ненармальна!
Дамашняе насілле – праблема, пра якую не гавораць уголас. За прыгожымі фасадамі «ідэальных» сем’яў часта хаваюцца боль, страх і адчай. Ахвярамі насілля, насуперак стэрэатыпам, становяцца не толькі жанчыны, але і мужчыны, дзеці, пажылыя людзі.
Дамашняе насілле – гэта ненармальна. Калі вы перажылі або сталі сведкам: фізічнага (б’юць, піхаюць, штурхаюць, душаць…), эмацыянальнага (абражаюць, зневажаюць, пагражаюць…), сексуальнага, эканамічнага насілля (пазбавілі доступу да грошай, забараняюць працаваць…) – тэлефануйце 165!
Вопытныя трэнеры і інструктары па псіхасацыяльнай дапамозе падтрымаюць, пракансультуюць і падкажуць, куды і як звярнуцца за неабходнай спецыялізаванай дапамогай да:
● псіхолагаў: здольны аказаць экстранную псіхалагічную дапамогу, дапамагчы ахвярам насілля справіцца з траўмай, аднавіць самаацэнку і ўпэўненасць у сабе;
● медыкаў: гатовы аказаць неабходную дапамогу, калі ў сітуацыі ахвяра атрымала цялесныя пашкоджанні;
● сацыяльных работнікаў: акажуць садзейнічанне ў прадастаўленні паслугі «часовага прытулку» (размяшчэнні ў «крызісны пакой»), акажуць падтрымку ў вырашэнні сацыяльных праблем;
● праваахоўных структур: дапамогуць у рэалізацыі вашых законных правоў.
Гарачая лінія 165 працуе бясплатна кругласутачна (для абанентаў «Белтэлекама», МТС і БеСТ).