На Ляхавіччыне новы старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК

Сёння дэлегаты ад 19 пярвічак, якія ўваходзяць у склад Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу, сабраліся на Х справаздачна-выбарчую канферэнцыю

Як спрацавала прафсаюзная арганізацыя за мінулую пяцігодку, расказала яе старшыня Ірына Чура. Дарэчы, за плённую працу прафсаюзнаму лідару ляхавіцкіх аграрыяў уручана вышэйшая прафсаюзная ўзнагарода Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – нагрудны знак “За заслугі” 💐.

☝️На канферэнцыі абраны новы старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Дэлегаты аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Вольгі Анікей, якая працавала інжынерам па ахове працы СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” і на працягу 15 гадоў узначальвала прафсаюзную пярвічку малочнага завода. Новы старшыня прынесла прысягу і падзякавала за аказаны давер.

Самыя актыўныя члены прафсаюзнай арганізацыі ўдастоены ўзнагарод.

Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары «Ляхавіцкага весніка».