Пра заканатворчую дзейнасць і звароты грамадзян у інтэрв’ю сенатара Аляксандра Максімчука

Брэстчыну ў Савеце Рэспублікі прадстаўляюць восем чалавек. Ад горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў сенатарам абраны генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне ЖКГ» Аляксандр Максімчук. Ён з’яўляецца членам пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Сенатар з моманту свайго абрання ўжо неаднойчы з рабочымі візітамі пабываў на Ляхавіччыне, удзельнічаў у пасяджэнні райвыканкама, праводзіў прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, сустракаўся з працоўнымі калектывамі. З якім колам пытанняў звяртаюцца да сенатара ляхавічане, якія праблемы ўдалося вырашыць ва ўзаемадзеянні з раённай уладай, на якіх аспектах акцэнтуецца ўвага ў заканатворчым працэсе – гэта і іншае «ЛВ» высвятляў падчас размовы з Аляксандрам Максімчуком.

– Падзяліцеся, калі ласка, над якімі законамі зараз працуеце ў якасці сенатара?

– Мая задача як сенатара – унікаць у праблему і шукаць індывідуальны падыход да яе вырашэння. Таму мы, члены Савета Рэспублікі, павінны жыць, у тым ліку, і праблемамі людзей, прапускаць іх праз сябе і выносіць на ўзровень заканадаўчых ініцыятыў. Галоўнае, каб закон быў простым, зразумелым і працаваў на чалавека. У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь абмяркоўваецца праект Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Шэраг змяненняў бу-дзе ў Крымінальным кодэксе, дзе перагледжаны санкцыі артыкулаў па 97 саставах злачынстваў. Так, па шэрагу злачынстваў, у тым ліку, эканамічнай накіраванасці, прадугледжваецца змякчэнне пакарання. Разам з тым па шэрагу злачынстваў адказнасць, наадварот, узмацняецца. Скарэкціраваны нормы аб адказнасці за злачынствы ў сферы абароту наркотыкаў. У прыватнасці, прадугледжваюцца альтэрнатыўныя, больш мяккія, пакаранні ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё і захоўванне наркотыкаў. Зніжаецца ніжняя мяжа пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Прапаноўваецца не прымяняць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да жанчын і адзінокіх мужчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама да непаўналетніх і інвалідаў. Але такая форма будзе дзейнічаць толькі ў тых выпадках, калі злачынства ўчынена ўпершыню, і яно не звязана з замахам на асобу ці экстрэмісцкай дзейнасцю.

– Аляксандр Аляксандравіч, з якімі пытаннямі да вас часцей за ўсё звяртаюцца жыхары Ляхавіцкага раёна?

– Падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, якія апошнім часам праводзіў не толькі ў Ляхавіцкім, але і іншых раёнах, звярнуліся больш за 10 чалавек. Тэматыка ўзнятых пытанняў шырокая: ад найбольш актуальных – камунальных, дарожных, да больш вузкіх накшталт прадастаўлення арэндных плошчаў. Адразу адзначу, кожны зварот уважліва разгледжаны. Што тычыцца Ляхавіцкага раёна, то, напрыклад, на прыёме, які я праводзіў у ліпені гэтага года, паступіла чатыры пытанні. Тычыліся яны асфальтавання вуліц у райцэнтры, водазабеспячэння і водаадвя-дзення ў аграгарадку Навасёлкі, ачысткі акваторыі рэчкі Ведзьмы, нездавальняючай работы каналізацыйна-помпавай станцыі ў аграгарадку Тальмінавічы. На вераснёўскім прыёме ўзнята яшчэ адна актуальная для рэгіёнаў тэма – прадастаўленне памяшкання для часовага прытулку бяздомнай жывёлы. Усе пытанні ўзяты на кантроль да
вырашэння.
– Раскажыце, калі ласка, на якіх стадыях вырашэння знаходзяцца ўзнятыя ляхавічанамі пытанні?

– Сумеснымі намаганнямі і з кіраўніцтвам Ляхавіцкага райвыканкама, і з адказнымі службамі і арганізацыямі поўнасцю ці часткова вырашаны тры з чатырох пытанняў, што паступілі ў мой адрас у ліпені. Дадаткова з абласнога бюджэту выдаткаваны сродкі на асфальтаванне вуліцы 60 гадоў Кастрычніка і 10 прылег-лых вуліц і завулкаў Ляхавічаў. Работы па ўладкаванні асфальту пачаліся напачатку верасня. Літаральна па гарачых слядах КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» наладзіла работу каналізацыйна-помпавай станцыі ў Таль-мінавічах. Грунтоўная работа праведзена пасля звароту жыха-
ра Навасёлак. Аграгараджанін вёў размову пра дрэнную работу каналізацыйных сетак па вуліцы Маладзёжнай і праблемы з водазабеспячэннем. Што тычыцца водазабеспячэння, то аб’ект будаўніцтва водаправодных сетак, дзвюх свідравін і станцыі абязжалезвання ў гэтым населеным пункце ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму. Пытанне ачысткі ракі Ведзьмы пакінута на кантролі і будзе вырашана ў 2025 годзе. Дэталёвага разгляду патрабуе і зварот, што датычыць часовага прытулку для бяздомнай жывёлы. Будзе вывучаны вопыт, як вырашаюцца такога кшталту праблемы ў іншых раёнах.
– Калі гаварыць канкрэтна пра Ляхавіцкі раён, якія, на вашу думку, найбольш важныя аб’екты, узвядзенне якіх важна для кожнага жыхара, плануецца адкрыць у бліжэйшы час?

– Канешне, значны і доўгачаканы аб’ект для Ляхавічаў і ляхавічан –
увядзенне пасля рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у райцэнтры. Работы вядуцца з 2022 го-да і павінны завяршыцца сёлета. Гэта надзвычай важная падзея ў плане экалогіі. Пытанне было на парадку дня далёка не адзін год і ўздымалася ў самых розных інстанцыях. І вось, у рэшце рэшт, яно блізкае да лагічнай развязкі –
практычна новыя ачышчальныя збудаванні ўвойдуць у дзеянне. Дарэчы, аб’ём фінансавання склаў больш за 17 мільёнаў рублёў.

– Аляксандр Аляксандравіч, наколькі для вас як для сенатара важна пры вырашэнні пытанняў па паляпшэнні жыцця насельніцтва ўзаемадзеянне з раённай уладай?

– Адназначна, узаемадзеянне – важны аспект. І ён прысутнічае ў поўным аб’ёме. Калі канкрэтна гаварыць пра Ляхавіцкі раён, то кіраўніцтва райвыканкама і райсавета дэпутатаў прысутнічае на прыёмах грамадзян, якія я праводжу. Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз актыўна дапамагае ў вырашэнні ўзнятых пытанняў. Інакш і быць не павінна. Разам мы робім адну агульную справу – прыкладаем намаганні для паляпшэння дабрабыту людзей, а значыць дапамагаем будаўніцтву моцнай і незалежнай краіны. Павысіць якасць жыцця насельніцтва – ключавая задача органаў улады.
Упэўнены, што неабходна пачуць праблему людзей і імкнуцца яе вырашыць.Толькі тады давер людзей, аказаны як прадстаўнікам улады, так і кіраўнікам розных узроўняў, народным абраннікам, будзе апраўданы. Напярэдадні Дня народнага адзінства віншую жыхароў Ляхавіччыны і ўсіх беларусаў
са святам. Дзень народнага адзінства напоўнены важным сэнсам дня сённяшняга і зваротам у будучыню. Свята сімвалізуе нацыя-
нальнае, дзяржаўнае і тэрытарыяльнае адзінства Беларусі. Дзень народнага адзінства – рашучы адказ усім нядобразычліўцам: раздзяліць беларускі народ не атрымаецца! Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, дабрабыту, мірнага неба над нашай Радзімай.

Гутарыла Галіна КАНЬКО.