Змена лесадапамогі! На Гомельшчыне працягваецца распрацоўка бураломных лесасекаў. У справе і ляхавічане

Нягледзячы, што наперадзе святочныя выхадныя, на Гомельшчыне працягваецца распрацоўка бураломных лесасекаў, у гэтай справе задзейнічаны і работнікі Ляхавіцкага лясгаса. У Калінкавіцкім і Рэчыцкім лясгасах сёння шчыруюць 20 нашых землякоў.
Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы якасна і ў тэрмін неабходна справіцца з работай па распрацоўцы буралому.

Як адзначыла намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце лясгаса
Наталля Адаменка, ужо распрацавана 20 гектараў лесасек, нарыхтавана 3,5 тысячы кубічных метраў пашкоджанай драўніны. Для гэтага задзейнічана две адзінкі шматаперацыйнай тэхнікі – харвестары – для распрацоўкі суцэльных санітарных высечак. З бензапіламі на выбарачных высечках ліквідуюць наступствы стыхіі 9 вальшчыкаў лесу Ляхавіцкага лясгаса.
Адначасова ажыццяўляецца тралёўка і вывазка лесаматэрыялаў, іх рэалізацыя, а таксама ачыстка і падрыхтоўка высечаных участкаў пад лесааднаўленне.
Канешне, бывае няпроста, асабліва, калі ўдалечыні ад дома ламаецца тэхніка, але такія сітуацыі не церпяць марнавання часу. Вырашаць гэтыя нюансы даводзіцца без адрыву ад працэсу – работа чакаць не будзе! Уся надзея на мужнасць, прафесіяналізм, вопыт нашых лясгасаўцаў!
Працоўная змена доўжыцца два тыдні, потым брыгаду змяняе іншая брыгада з нашага лясгаса. Такі графік не зменіцца яшчэ некалькі месяцаў дакладна. А значыць нашы прафесіяналы побач з калегамі з усёй краіны будуць рабіць усё магчымае, каб якасна ліквідаваць наступствы стыхіі.