Гімн беларускага адзінства! Ляхавічане разважаюць пра значнасць Дня народнага адзінства

Алег ТРАЦЦЯК, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

– Дзень народнага адзінства адназначна павінен быў з’явіцца ў календары дзяржаўных святаў. Ён увасабляе пераемнасць пакаленняў і адзінства беларускага народа.
17 верасня – значная дата для нашай гісторыі: у верасні 1939 года адбылося доўгачаканае ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. І сёння мы ганарымся, што жывём у моцнай, адзінай, незалежнай дзяржаве. І робім усё для таго, каб яна квітнела. Такую мэту ставіць перад сабой «Белая Русь» – самая маладая палітычная партыя краіны.