Гімн беларускага адзінства! Ляхавічане разважаюць пра значнасць Дня народнага адзінства
Віталій ТОЛКАЧ, кіраўнік па ваенна-патрыятычным
выхаванні, настаўнік гісторыі СШ № 2:
«Адбылася гістарычная справядлівасць»
– Дзень народнага адзінства – свята, якое сімвалізуе сілу беларускага народа, наша імкненне жыць і будаваць будучыню разам, усім народам, усёй Беларуссю, плячо да пляча, падтрымліваючы і дапамагаючы. Нягледзячы на тое, што ў гісторыі нашай краіны было нямала цяжкіх момантаў, беларусы засталіся адзіным і непераможным народам. Дата 17 верасня 1939 го-
да назаўжды застанецца для нас днём гістарычнай справядлівасці. Шмат гадоў насельніцтва Заходняй Беларусі было вымушана цярпець здзекі, прыгнёт з боку польскай улады, польскіх паноў і чыноўнікаў, якія знішчалі ўсё беларускае – насельніцтва, культуру, самабытнасць, мову, адукацыю, разбуралі сельскую гаспадарку, прамысловасць, прыродныя рэсурсы.
Важна, асабліва ў сённяшніх рэаліях, гаварыць падрастаючаму пакаленню праўду пра тыя падзеі. Менавіта праўда – адзінае, што можа супрацьстаяць перапісванню гісторыю. Мы, настаўнікі, адкрыта расказваем на ўроках гісторыі Беларусі пра тое, як жылося нашым продкам у Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Асвятляем тыя падзеі падчас экскурсій, урокаў памяці, іншых мерапрыемстваў, што ладзяцца ў школьным музеі баявой і працоўнай славы. Расказваем пра тое, якія магчымасці дало ўз’яднанне беларускага народа, і пра тое, які шлях станаўлення прайшла наша краіна з верасня 1939 года. Гісторыя паказвае нам, як важна быць адзіным народам.