Наша пажаданне краіне! Напярэдадні Дня народнага адзінства ляхавіцкія актывісты БРСМ рыхтавалі віншавальную паштоўку

Напярэдадні важнай для нашай краіны падзеі – Дня народнага адзінства – актывісты БРСМ рыхтавалі віншавальную паштоўку. А там, як і належыць, самыя шчырыя словы пажаданняў ад юных ляхавічан. У віншавальнай справе аб’ядналіся і члены БРСМ, і падрастаючая змена – піянеры. У СШ № 1 прайшла рэспубліканская акцыя «За Беларусь!».


– Маладое пакаленне ведае і разумее, што жыць лепш у краіне, дзе мір і сям’я – галоўныя каштоўнасці, дзе цэняць і берагуць, як самае святое, гісторыю і традыцыі. Дзе не вядуцца на правакацыі, аповеды іншаземных казачнікаў пра лепшае жыццё, тут, у рэаліі, сваё сёння будуюць самі. Таму і жадаюць юныя беларусы сваёй краіне і далей быць такой жа моцнай, з’яднанай у жаданні зберагчы незалежнасць. Здароўя ўсім пакаленням, дабрабыту і радасных момантаў, далей гучаць ва ўсім свеце як краіна са сваімі здабыткамі, шляхам і планамі на будучыню, – адзначае першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч.