Галоўнае – не нашкодзь!17 верасня – Сусветны дзень бяспекі пацыентаў
17 верасня аб’яўлена Сусветным днём бяспекі пацыентаў. Бяспека пацыентаў – асноўны прынцып аказання медыцынскай дапамогі і з’яўляецца адным з глабальных прыярытэтаў у галіне аховы здароўя. У яго аснову закладзены фундаментальны прынцып медыцынскай этыкі: «Галоўнае – не нашкодзь».
Пры аказанні дапамогі медыцынскімі работнікамі штодзень прымаюцца рашэнні, ад якіх залежаць выздараўленне і жыццё пацыента.
У 2024 годзе кампанія па правядзенні Сусветнага дня бяспекі пацыентаў «Паляпшэнне дыягностыкі для бяспекі пацыентаў» праходзіць пад лозунгам «Не дапускайце памылак, помніце пра бяспеку!». Сёння ключавая роля адводзіцца правільнай і сучаснай дыя-гностыцы ў забеспячэнні бяспекі пацыентаў. Бяспечная медыцынская дапамога пачынаецца з правільных, якасных, адкрытых зносін урача і пацыента. Інфармаванне пра свае адчуванні пры праходжанні абследаванняў, прыёме лякарстваў, пра выкарыстанне метадаў лячэння традыцыйнай медыцыны і г. д. уплывае на забеспячэнне бяспекі лячэння.
Не займацеся самалячэннем, лепш своечасова звярніцеся да ўрача і выконвайце яго рэкамендацыі, у тым ліку па рэжыме дня, харчаванні, фізічнай нагрузцы, рэгулярна праходзьце дыспансерныя і прафілактычныя агляды. Калі вам або вашым блізкім прадастаўляецца медыцынская дапамога, прымайце актыўны ўдзел у гэтым працэсе. Не саромейцеся задаваць пытанні пра свае захворванні і іх лячэнне.
Ляхавіцкая ЦРБ усіх жыхароў Ляхавіцкага раёна запрашае на дыспасерызацыю. У ходзе дыспасерызацыі медыцынскія работнікі праводзяць аналіз медыцынскай дакументацыі пацыента, анкентаванне з выяўленнем фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, медыцынскі агляд пацыента і пры неабходнасці назначаюць дадатковую дыягностыку, таксама кансультуюць па пытаннях медыцынскай прафілактыкі захворванняў, прапаганды здаровага ладу жыцця. Для дыягностыкі ў райбальніцы функцыянуе клініка-дыягнастычная лабараторыя, праводзяцца камп’ютарная тамаграфія, рэнтгендыягностыка, ультрагукавая дыягностыка.
З усімі метадамі дыягностыкі больш дэталёва можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Ляхавіцкай ЦРБ па адрасе lcrb.by.
Наталля БЯШЭЙКА, інструктар-валеолаг Ляхавіцкай ЦРБ.