Вельмі далікатнае апытанне. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь правёў апытанне

«Ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткім, бесчалавечным або зневажальным яго годнасць адносінам і пакаранню» (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, артыкул 5).

Ці так гэта на самай справе? Ва ўсім свеце існуе праблема насілля ў адносінах да жанчын – фізічнага, сексуальнага, псіхалагічнага.
Наколькі гэта з’ява распаўсюджана ў Беларусі, пакажуць вынікі аднаразовага выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у мэтах ацэнкі стану здароўя і становішча жанчын у сям’і, якое ў верасні – лістападзе бягучага года правядзе Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Такое назіранне ў нашай краіне будзе праведзена ўпершыню. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца ацэнка распаўсюджанасці розных відаў насілля ў адносінах да жанчын на працягу ўсяго жыцця і на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць абследаванню, як з боку партнёра, так і з боку іншых людзей, выяўленне сувязі паміж насіллем у адносінах да жанчын і іх сацыяльна-дэмаграфічнымі характарыстыкамі.
Усяго ў Беларусі для правядзення абследавання адабрана 10 500 дамашніх гаспадарак, з іх 1 440 – у Брэсцкай вобласці.
Нашы спецыялісты для правядзення зададуць жанчынам пытанні, змешчаныя ў спецыяльна распрацаваным апытальніку. Улічваючы, што тэма сапраўды складаная, яны прайшлі спецыяльную адукацыю, каб максімальна карэктна, далікатна правесці апытанне.
Асноўнымі прынцыпамі, на якіх будуецца абследаванне, з’яўляюцца добраахвотнасць удзелу ў ім і канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных даных, атрыманых у ходзе абследавання. Жанчыны, якія згадзіліся ўдзельнічаць у абследаванні, павінны разумець, што няма правільных або няправільных адказаў, што абсалютна ўся прадастаўленая імі інфармацыя будзе абаронена органамі дзяржаўнай статыстыкі ад выдавання.
Пры наведванні хатніх гападарак нашы спецыялісты абавязкова прад’явяць пасведчанне. Калі ўзнікне якое-небудзь сумненне, вы зможаце пазваніць у Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлефоне 8-801-100-49-49 у рабочыя дні (панядзелак – пятніца) з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 (званкі бясплатныя са стацыянарных тэлефонаў), а таксама ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Брэсцкай вобласці па тэлефоне 8-0162-21-37-11, каб удакладніць, ці сапраўды ваш адрас трапіў у спіс абследуемых хатніх гаспадарак і дату наведвання.
Ад паўнаты ахопу рэспандэнтаў, паўнаты і праўдзівасці атрыманай інфармацыі залежыць якасць атрыманых даных. Таму прашу нашых жанчын прыняць удзел у гэтым важным абследаванні і адказаць на пытанні анкеты.
Вольга ВІЛАЎСКАЯ,
начальнік Галоўнага статыстычнага
ўпраўлення Брэсцкай вобласці.