Малочны знак якасці. На Ляхавіцкім малочным заводзе наладжаны шматступенчаты кантроль якасці прадукцыі
Важна не толькі зарабіць рэпутацыю, але і пастаянна яе падтрымліваць. СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» адносіцца якраз да тых прадпрыемстваў, якія даўно заваявалі давер як партнёраў, так і шматлікіх пакупнікоў сваёй прадукцыі па ўсёй Беларусі і за яе межамі.
– Сёння мы выпускаем каля 40 пазіцый прадукцыі: малако, кефір, смятана, вяршкі, тварог рознай тлустасці, вагі і відаў упакоўкі, масла сметанковае двух відаў і рознай вагі, а таксама пяць відаў дэсерту «Лакамка», казеін. І гэта не мяжа, бо пастаянна працуем на пашырэнне лінейкі выпускаемай прадукцыі. Акцэнт, канешне, на якасць, – расказвае начальнік вытворчасці малочнага завода Галіна Мельнікава.
Пра запатрабаванасць ляха-віцкай «малочкі» гаворыць той факт, што яна адпраўляецца ў розныя гандлёвыя кропкі (гіпермаркеты і невялікія магазіны рознай формы ўласнасці) па ўсіх рэгіёнах краіны. І, канешне, прадукцыю з брэндам «Ляхавічок» можна знайсці бадай ва ўсіх магазінах Ляхавіцкага раёна. Менавіта ляхавічане аднымі з першых пакаштавалі заводскія навінкі – тварожныя дэсерты з бананам і вішняй. Адным спадабалася «Лакамка» з вішняй, другім – з бананам. Агульная адзнака гучыць так: «Здорава і смачна».
Варта ўзгадаць, што менавіта Ляхавіцкі малочны завод з’яўляецца адным з асноўных экспарцёраў прадукцыі, што выпускаецца на Ляхавіччыне. Гастранамічныя густы пакупнікоў у Расійскай Федэрацыі па-карыла вышэйшай якасці сметанковае масла «Ляхавічок» і «Прэзідэнт» вагой ад 10 да 360 грамаў. Колькасць тавару, што адпраўляецца ў краіну-суседку, пастаянна расце. Яшчэ адзін папулярны экспартны прадукт – казеін.
За такім стабільным попытам на прадукцыю стаіць плённая, выніковая работа ўсяго калектыву.
– На прадпрыемстве нала-джаны шматступенчаты кантроль якасці. Пачынаецца ён ад прыёмкі сыравіны – малака, што паступае ад сельгаспрадпрыемстваў, і суправаджаецца да паступлення прадукцыі на паліцы магазінаў. Гэта ўсё зона адказнасці супрацоўнікаў аддзела кантролю якасці прадпрыемства. Такая схема дзейнічае каля шасці гадоў і дае добрыя вынікі – водгукі на прадукцыю станоўчыя. Таксама на належную якасць прадукцыі накіравана работа акрэдытаваных мікрабіялагічнай і фізіка-хімічнай лабараторый, у іх структуру ўваходзяць хімічнае, мікрабіялагічнае, сыравіннае, радыелагічнае падраздзяленні і цэхавыя лабараторыі. У полі зроку каманды лабарантаў сыравіна, гатовая прадукцыя, вада, паветра і нават умовы вытворчасці, – гаворыць Галіна Мельнікава.
Як было адзначана, завод і завадчане не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. Распрацоўка новых тэхналогій і ўкараненне інавацый, пашырэнне рынкаў збыту, адпаведна, павелічэнне выпуску прадукцыі і яе новых відаў, паляпшэнне ўмоў працы –
такія задачы на бліжэй-шую перспектыву ставіць
СААТ «Ляхавіцкі малочны завод».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.