Каштавалі «Махіта» з агрэсту? Гасцей з Кітайскай народнай рэспублікі зацікавіў экзатычны для гэтай краіны від сокаў – бярозавы, а таксама кампоты ў асартыменце
Адкрываюцца новыя грані супрацоўніцтва Ляхавіччыны з Кітайскай народнай рэспублікай. Нядаўна ў Брэсце спецыялісты ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» правялі дзелавыя перагаворы з прадстаўнікамі эканамічных колаў Кітая.
Гасцей з Паднябеснай зацікавіў экзатычны для гэтай краіны від сокаў – бярозавы, а таксама кампоты ў асартыменце. Прыцягнула ўвагу замежных партнёраў і тое, што сокі і кампоты выпускаюцца ў экалагічнай тары – шкляных бутэльках.
– Наша прадпрыемства прайшло акрэдытацыю, што дазваляе рэалізоў-ваць уласную прадукцыю на рынку Кітая. Гэта, бясспрэчна, пашырае экспартныя магчы-масці прадпрыемства, – расказвае начальнік аддзела збыту ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Вольга Матуліс. Калі ўсё атрымаецца, то, акрамя Расіі (у краіну-суседку адпраўляюцца кансерваваныя першыя стравы, закускі, яблычнае павідла), у завода з’явіцца яшчэ адзін экспартны напрамак – Кітай.
А тым часам завадчане прадаўжаюць радаваць навінкамі. Абноўлена лінейка кампотаў і сокаў, якія выпускаюцца ў шкляных бутэльках пад брэндам «Птушка-ляхавічка». Кампот клубнічны, «Махіта» з агрэсту, сок апельсі-нава-гарбузовы, нектар маркоўна-яблычны, сок яблычна-маркоўны – няпоўны пералік новай прадукцыі, якая з дня на дзень павінна адправіцца да пакупнікоў і спажыўцоў. Яна стала доўгачака-ным дапаўненнем да папулярных бярозавага і гранатавага сокаў.
– Толькі станоўчыя водгукі паступаюць пра супы-пюрэ. Прадстаўнікі завода чуюць іх на розных мерапрыемствах, дзе выстаўляецца прадукцыя кансервавага завода. Сярод навінак вылучу суп-пюрэ са шпінату (раней пачалі выпускаць з кабачкоў і гарбузоў), а таксама з грыбамі і спаржай. Дарэчы, калі кабачкі і гарбузы мы закупляем у фермераў, то шпінат вырошчваем на палях уласнай падсобнай гаспадаркі, – адзначае Вольга Матуліс.
Прыбаўленне і ў салодкай прадукцыі. Палюбілася варэнне з маліны і клубніц. Хутка можна будзе пра-дэгуставаць і варэнне з чарніц. Першымі, хто можа паспрабаваць натуральную прадукцыю Ляхавіцкага кансервавага завода, з’яўляюцца пакуп-нікі фірменнага магазіна «Заводскі».
Не толькі выпуск новых відаў прадукцыі, але і рэканструкцыя прад-прыемства, абнаўленне фасадаў будынка, паляп-шэнне ўмоў працы тутэйшых работнікаў – на парадку дня кансервавага завода.
– Стараемся працаваць у нагу з часам і паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы. Аднак ёсць праблема, якой патрабуецца хуткае вырашэнне. Размова ідзе пра недахоп кадраў. Гатовы прапанаваць дастойную заработную плату, увесь сацыяльны пакет і належныя ўмовы працы тым, хто жадае працаваць, – гаворыць Вольга Матуліс.
Галіна КАНЬКО.