Багатая спадчына турыстычнай Ляхавіччыны
27 верасня – Сусветны дзень турызму. Ляхавіччына – гэта неабсяжная прастора для падарожжаў, экскурсій, адпачынку на розны густ і турыстычныя запыты. Праедземся-пройдземся па некаторых турыстычных маршрутах завочнага экскурсу, які прапануе «ЛВ».
Узгадаем 10 экскурсійных маршрутаў па знакамітых гістарыч-
ных мясцінах Ляхавіччыны. Папулярнасцю ў сучаснікаў карыстаецца палацава-паркавы ансамбль «Грушаўка». Зараз там працуе Цэнтр культуры, супрацоўнікі якога могуць прапанаваць пазнавальную экскурсію па адноўленай сядзібе.
Запрашаем пабываць у колішнім цэнтры культуры, што ў вёсцы Флер’янова. Менавіта тут, у сядзібе Бохвіцаў напрыканцы ХІХ-ХХ ста-
годдзяў збіралася культурнае грамадства.
Засталіся і рэшткі Ляхавіцкай фартэцыі – аднаго з самых
магутных умацаванняў Еўропы XVI-XVII стагоддзяў. Усё гэта толькі частка месцаў на Ляхавіччыне, што заслугоўваюць вашай увагі.
Для прыцягнення турыстаў праводзіцца фестываль духоўнай музыкі ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах, куды прыязджаюць як выканаўцы, так і аматары арганнай музыкі не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.
Тых, хто бязмежна ўлюбёны ў роднае-народнае, хто зберагае і прымнажае культурную спадчыну, захапляецца творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменннікаў, стварае і дэкламуе на публіку, прыцягваюць раённае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных» у Грушаўцы, «Флер’яноўскія чытанні» ў Флер’янове. Такія фэсты –
брэнды Ляхавіцкага раёна.
Пра папулярнасць Ляхавіцкіх маршрутаў гаворыць і пілотны праект па развіцці турыстычнай зоны «Баранавічы – Баранавіцкі раён – Ляхавіцкі раён – Ганцавіцкі раён».
Напярэдадні Сусветнага дня турызму, што адзначаецца
27 верасня, для інвалідаў, якія жывуць у Ляхавіцкім раёне, быў арганізаваны рэкламны тур у батанічны парк прыроды мясцовага значэння «Рэпіхава».
Потым на тэрыторыі Крывошынскага сацыяльнага пансіяната
«Рэпіхава» фізкультурна-спартыўным клубам арганізавана спартландыя.
27 верасня аматараў турызму чакаюць асенняя экасцяжынка «У пошуку грыбоў», падарожжа ў аграэкасядзібу «Мядкі», што ў вёсцы Залужжа. 28 верасня ўсіх жадаючых запрашаюць на спартыўна-турыстычнае свята «Час быць разам» на стадыён
«Колас».
У Ляхавіцкім раёне рады наведвальнікам і прапануюць цікавую праграму для адпачывальнікаў з элементамі беларускіх традыцый аграэкасядзібы «Мара» ў Макееўшчыне, «Мядкі» ў Залужжы,
«Зялёны дворык» у Тумашах.
У красавіку бягучага года аграэкасядзіба «Мядкі» прымала ўдзел у рэспубліканскай выставе «Адпачынак-2024», а ў верасні – у конкурсе «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Аграсядзіба года».
Заявіў пра сябе і прамысловы турызм. Напрыклад, у Дзень народнага адзінства прайшла пазнавальная экскурсія для землякоў па ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» «Лён – сімвал Беларусі». Напэўна, многім будзе цікава даведацца пра ўсе цыклы, якія праходзіць блакітны даўгунец, каб ператварыцца ў запатрабаванае льновалакно.
Нямала прыхільнікаў з розных куточкаў Беларусі прыязджае ў музей-рэтракалекцыю заснавальніка і дырэктара ПСУП «Аўтацэнтр «Вікторыя» Віктара Шчукі. Сёння музей налічвае больш за дзве сотні ўнікальных экспанатаў, сабраных больш чым за 20-гадовую гісторыю існавання прадпрыемства.
Медыцынскі турызм па-ляхавіцку. А чаму б і не? УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» прапаноўвае шэраг даволі запатрабаваных паслуг, у тым ліку на платнай аснове, накшталт камп’ютарнай тамаграфіі. Цэны даволі прымальныя і не толькі для грамадзян Беларусі, але і для
замежных пацыентаў.
Ляхавіччына можа пахваліцца і гастранамічным турызмам. Заўжды падчас абласных, раённых святаў, дзе размяшчаюцца гандлёвыя і выставачныя рады, нямала жадаючых прадэгуставаць прадукцыю Ляхавіцкіх малочнага і кансервавага заводаў. Пачынаючы з мінулага года, нязменным атрыбутам гастранамічнай часткі мерапрыемстваў становіцца вялікая патэльня, якую змайстравалі ў Ляхавіцкім камунгасе. На сёлетніх раённых «Дажынках» у Начы на гастрафэсце «Прафсаюзны блінапёк» на гэтай патэльні спяклі блін дыяметрам адзін метр. Чым не фішка гастранамічнага турызму.
Не менш актуальны сёння і інтэрнэт-турызм: шмат цікавага можна знайсці на рэсурсах устаноў адукацыі і культуры раёна.
Ляхавіччына – край з цікавай гісторыяй, маляўнічай прыродай, багаты на помнікі і палацава-паркавыя ансамблі. І гэту памяць мы абавязаны беражліва захоўваць і перадаваць наступным
пакаленням.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.