Дзень бяспекі для ўсіх. У Ляхавічах 26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі
26 верасня з мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі. У яго праграме – практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі пры пажары, навучанне правілам аказання першай дапамогі і г. д.
Ляхавіччына таксама далучыцца да Адзінага дня бяспекі. Прафілактычныя мерапрыемствы, падчас якіх будзе прадэманстравана, як правільна паводзіць сябе ва ўмовах задымлення, у натоўпе і іншае, запланаваны ва ўстановах адукацыі і ў працоўных калектывах раёна. У гімназіі пройдзе вучэбная эвакуацыя з удзелам супрацоўнікаў РАНС.
У гэты ж дзень у райцэнтры ў 11 гадзін на аўтобусным прыпынку
каля стадыёна «Колас» будзе арганізавана тэматычная пляцоўка па навучанні насельніцтва дзеянням ва ўмовах пажараў і ў іншых надзвычайных сітуацыях. У яе рабоце прымуць удзел РАНС, Ляхавіцкі раён газазабес-пячэння, раён электрасетак, кінолагі Ляхавіцкага аддзялення Дэпартамента аховы, РАУС і райбальніца.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.