Ляхавічы: што з часам у «ПраЗапаса»?
Чарговая праблема, якая хвалюе землякоў, тычыцца гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. У інтэрнэт-прасторы ляхавічане паскардзіліся на работу магазіна райпо «ПраЗапас» у райцэнтры.
Як адзначалася, не заўжды захоўваецца графік работы гандлёвай кропкі, якая знаходзіцца ў райцэнтры па адрасе вуліца Леніна, 45. Часам, гаворыцца ў скарзе, пакупнікам даводзіцца чакаць пакуль загрузіцца касавае абсталяванне. У пакупнікоў узніклі пытанні: ці не павінен прадавец рабіць гэта да адкрыцця магазіна, і чаму гандлёвая кропка зачыняецца раней за заяўлены час?
Сітуацыю каменціруе старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч:
– Уся справа ў недахопе кадраў, у тым ліку і ў «ПраЗапасе». У магазіне не хапае прадаўцоў, таму і ўзнікаюць праблемы, звязаныя з парушэннем распарадку работы. Трымаем сітуцыю на кантролі, таксама працуем над тым, каб не было парушэнняў дысцыпліны.
Галіна КАНЬКО.АНАТОМІЯ ПРАБЛЕМЫ