Сесія раённага Савета дэпутатаў адбудзецца ў Ляхавічах 27 верасня

27 верасня 2024 года адбудзецца пасяджэнне пятай сесіі Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

На разгляд уносяцца пытанні:

Аб эфектыўнасці мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, якія праводзяцца на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна.

Аб змяненні рашэння Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў
ад 29 снежня 2023 г. № 304.

Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.


Пасяджэнне адбудзецца па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3 (вялікая зала Дома Саветаў).
Рэгістрацыя дэпутатаў – 9.00–9.20.
Работа пастаянных камісій райсавета –
9.30–10.00.
Пачатак работы сесіі – 10.00.