Грамадзянскія ініцыятывы ў дзеянні. Адрасам выязнога семінара Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 26 верасня стала Брэстчына
Адрасам выязнога семінара Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 26 верасня стала Брэстчына.
Рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў, арганізацыя дзейнасці
службы «Адно акно» на прыкладзе горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў – асноўныя тэмы семінара.
Акрамя дэпутатаў, удзел у мерапрыемстве, якое адбылося 26 верасня, узялі члены Савета Рэспублікі, старшыні Мінскага гарадскога, абласных, раённых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі абласных, раённых, сельскіх выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі, фінансаў, архітэктуры і будаўніцтва, іншыя запрошаныя. На адкрыцці выязнога семінара выступілі старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Пархомчык і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка. Далей групы працавалі па распрацаваных маршрутах. Адна з секцый наведала Ляхавіцкі раён. У аграгарадку Навасёлкі гасцей вітаў старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз.
Былі ўскладзены кветкі да помніка загінулым салдатам і афіцэрам Савецкай Арміі, якія вызвалялі Навасёлкі ад гітлераўскіх захопнікаў,
а таксама да манумента землякам – ахвярам фашызму.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з тым, як на Ляхавіччыне рэалізуюцца грамадзянскія ініцыятывы. Першы адрас –
Навасёлкаўскі сельсавет. Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч адзначыў, што ідэі актыўных грамадзян з падачы дэпутатаў розных узроўняў ператвараюцца ў жыццё, што, у сваю чаргу, садзейнічае эканамічнаму, культурнаму, сацыяльнаму развіццю рэгіёна. У Ляхавіцкім раёне рэалізуюцца і не маштабныя акцыі, напрыклад, абнаўленне агароджы на вясковых могілках. Ёсць і больш сур’ёзныя: устанаўленне памятнага знака спаленым вёскам Ляхавіцкага раёна.
Старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандр Мацюшэнка
спыніўся на тым, што менавіта дзякуючы ініцыятыве аграгараджан цэнтр Навасёлак набыў другое жыццё, цяпер тут утульна і прыгожа. У чым немалая заслуга і кіраўніцтва ААТ «Шлях новы», якое падтрымлівае пачынанні вяскоўцаў. У захапленні ўдзельнікі семінара засталіся ад экскурсіі па музеі пад адкрытым небам,
падчас якой пазнаёміліся з міні-макетамі славутасцяў нашага раёна. Дарэчы, гэта таксама мясцовая ініцыятыва, якую ўвасобілі ў жыццё навучэнцы школ Ляхавіцкага раёна. Нямала станоўчых водгукаў атрымала ініцыятыва заснавальніка і дырэктара ПСУП «Аўтацэнтр «Вікторыя» Віктара Шчукі – музей рэтратэхнікі. Дырэктар ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш расказаў не толькі пра працоўныя дасягненні сельгаспрадпрыемства, але і пра тое, як рэалізуецца кадравая палітыка ў гаспадарцы.
Наступнай кропкай прыпынку на маршруце семінара стаў Ляхавіцкі райвыканкам. На парадку дня – пытанне арганізацыі работы з насельніцтвам службы «Адно акно». З работай гэтага падраздзялення пазнаёміў кіраўнік справамі Ляхавіцкага райвыканкама Ігар Хлабукін. Таксама ў фае адбылася дэгустацыя прадукцыі Ляхавіцкіх кансервавага і малочнага заводаў.
Знаёмства з тым, як рэалізуюцца грамадзянскія ініцыятывы, прадоўжылася ў райцэнтры. У прыватнасці, размова ішла пра добраўпарадкаванне сквера ў гонар 500-годдзя заснавання Ляхавічаў. У добрых справах па навядзенні чысціні і парадку прымаюць удзел землякі падчас суботнікаў і месячнікаў добраўпарадкавання. На працягу ўсяго маршруту гасцям прапаноўваўся экскурс у гісторыю нашага гасціннага краю.
На пленарным пасяджэнні ў Баранавіцкім гарвыканкаме старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка падвёў вынікі работы семінара. Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч спыніўся на тым, як рэалі-
зуюцца грамадзянскія ініцыятывы ў Першым рэгіёне. Таксама размова ішла пра ролю асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў у рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. Удзельнікі семінара дзяліліся практычнымі напрацоўкамі ў азначаным
напрамку.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Ігар СЕРГЯЕНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
– Выбар выпаў на Брэсцкую вобласць не выпадкова, таму што ёсць вопыт, ёсць што паглядзець. Для вывучэння былі выбраны тры пункты: горад Баранавічы, Баранавіцкі раён і Ляхавіцкі раён. Тэма фарміравання і рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў вельмі важная. Для гэтага ў нас сфарміравана пэўная заканадаўчая база, у мінулым годзе ўнесены змяненні ў закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, дзе рэгламентаваны і ўдакладнены падыходы да рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. У гэтым годзе на рэалізацыю выдзелены сродкі рэспубліканскім бюджэце. І сёння мы бачым паспяховыя праекты ў многіх рэгіёнах краіны, гэта тыя праекты, дзе ідэя зараджалася непасрэдна ў нашым грамадстве неабыякавымі людзьмі. Ад фарміравання ідэі да рэалізацыі іншы раз мінала пэўная колькасць часу, але такія прапановы ёсць.
Ірына КАСЦЕВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:
– Ініцыятывы, якія рэалізуюцца ў Ляхавіцкім раёне, пазітыўныя. Канешне, цудоўна, што бачыш канкрэтны вынік зробленай работы. Самае галоўнае, што такія ініцыятывы, сама рэалізацыя праектаў аб’ядноўваюць людзей. А калі адчуваюцца ўзаемаразуменне, падтрымка, то і жыццё атрымліваецца зусім іншае –
цікавае, насычанае і змястоўнае, адным словам, шчаслівае.
Валянцін Семяняка, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:
– Было важна паглядзець, як на практыцы працуюць прымаемыя дэпутатамі законы. Што тычыцца грамадзянскіх ініцыятыў, якія рэалізуюцца ў Ляхавіцкім раёне, то гэта, бясспрэчна,
цікавыя праекты – як тыя, што рэалізаваны раней, так і новыя. Макеты архітэктурных пабудоў, якія зрабілі навучэнцы школ Ляхавіцкага раёна, уразілі. Гэта важны элемент патрыятычнага выхавання моладзі. Такі вопыт варты пераймання. Неабходна выхоўваць падрастаючае пакаленне на прыкладзе павагі да традыцый сваіх продкаў, гісторыі і культуры роднага краю.