Праз гульню – да бяспекі. У Ляхавічах 26 верасня ў рамках Адзінага дня бяспекі гучалі вучэбныя сірэны

У Ляхавічах 26 верасня ў рамках Адзінага дня бяспекі гучалі вучэбныя сірэны, праходзіла эвакуацыя, былі арганізаваны навучальныя пляцоўкі, майстар-класы, кансультацыі, аб’яднаныя мэтай павышэння ўзроўню бяспекі і гатоўнасці насельніцтва
да надзвычайных сітуацый.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

На паркоўцы каля стадыёна «Колас» разгарнуліся тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі РАНС, хуткай меддапамогі ЦРБ, Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння, Асвода, раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы.

Кожная служба для ўдзельнікаў лакацый – дашкольнікаў і навучэнцаў школ – падрыхтавала пазнавальную інфарматыўную праграму. Медыкі прэзентавалі аснашчанасць спецмашыны і прадэманстравалі прыёмы аказання першай даўрачэбнай дапамогі.
Супрацоўнікі Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння правялі «экскурсію» па аўтамабілі, які выязджае на аварыйныя выклікі. У цэнтры ўвагі – дзеянні пры адчуванні паху газу. У такім выпадку трэба хутка перакрыць кран падачы газу да газавых прыбораў, праветрыць памяшканне. Аператыўна патэлефанаваць у аварыйную газавую службу па нумары 104. Нельга запальваць запалкі, уключаць святло і электрапрыборы, курыць.
Валанцёры раённай аргані-зацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа раздавалі буклеты і расказвалі пра алгарытм паводзін у выпадку ўзгарання.

Супрацоўнікі РАНС замацоўвалі веды па правілах пажарнай бяспекі падчас гульняў, конкурсаў і віктарын. Дзеці добра ведаюць тэлефоны службы выратавання – 101 і 112. Выратавальнікі-пажарныя расказалі, што любы чалавек можа апынуцца ў надзвычайнай сітуацыі, тады жыцці і тых, хто побач, залежаць ад правільных дзеянняў. Так, у выпадку ўзгарання нельга ўпадаць у паніку, трэба аператыўна патэлефанаваць у РАНС і паведаміць пра пажар. У большасці выпадкаў, калі толькі загаранне выяўлена, яго можна ліквідаваць мокрым абрусам, коўдрай, любым іншым шчыльным несінтэтычным матэрыялам, а пры магчымасці скарыстацца вогнетушыцелем. Калі полымя ўжо распаўсюдзілася, то трэба як мага хутчэй найкарацейшым і бяспечным шляхам пакінуць памяшканне, кватэру, будынак.
Каля пляцоўкі Асвода рабятам расказалі, што нельга выкарыстоўваць пры плаванні староннія прадметы, надзі-маныя матрацы, аўтамабільныя камеры, разнастайныя дошкі і іншае. А свавольства – спроба схапіць і пацягнуць кагосьці на глыбіню – можа прывесці
да трагедыі.

Відовішчным і захапляльным стала выступленне «супрацоўніка» аддзялення па ахове аб’ектаў у
г. Ляхавічы – аўчаркі Дэйзі, якая дапамагае раскрываць злачынствы і крадзяжы, шукаць людзей, якія зніклі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем апраналі спецамуніцыю, сядзелі за рулём машын, уключалі сірэны ў службовых аўта-мабілях і г. д.
У працоўных калектывах і ўстановах адукацыі ў рамках Адзінага дня бяспекі прайшло навучанне работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні меддапамогі. Была праведзена практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры надзвычайных сітуацыях.
– Дзеянні людзей пры правядзенні эвакуацыі ацэнены станоўча. Калектывы раёна, а сярод іх – Ляхавіцкага аграрнага каледжа, кінатэатра «Кастрычнік», ДЮСШ, райбальніцы, пансіяната «Рэпіхава», абласной псіхіятрычнай бальніцы «Крывошын», лясгаса, ДРБУ-200 і іншыя, ведаюць, як паводзіць сябе ў няштат-
най сітуацыі і якія меры прадпрымаць, – адзначыў намеснік начальніка РАНС Кірыл Красоўскі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.