Каледжскі мірны статус. Новая старонка ў гісторыі Ляхавіцкага аграрнага каледжа
Новая старонка ў гісторыі Ляхавіцкага аграрнага каледжа:
25 верасня ён першым на Брэстчыне сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі атрымаў ганаровы статус «Школы міру» ў рамках рэспубліканскага праекта «Сетка школ міру ў Рэспубліцы Беларусь».
Урачыстую падзею з каляджанамі раздзялілі старшыня праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Лідзія Раманюк, начальнік аддзела ідэалагіч-най работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак, старшыня раённай аргані-зацыі Беларускага фонда міру Ларыса Юшкевіч, благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі настаяцель храма Узвіжання Крыжа Гасподняга протаіерэй Георгій Жытко і іншыя.
Лідзія Раманюк падкрэсліла, што ганаровы статус прысвойваецца ўстано-вам адукацыі з багатымі традыцыямі ў пошукавай дзейнасці, якія вызначаюцца работай гурткоў гістарычнай і патрыятычнай накіраванасці, маюць унушальны спіс добрых спраў, і ўручыла адпаведнае пасведчанне дырэктару навучальнай установы Ірыне Прыступа-Юнік. Кіраўнік абласнога аддзялення Бела-рускага фонда міру шчыра павіншавала навучэнцаў і педагогаў са знамянальнай падзеяй і адзначыла, што ўсе розныя, але адзіныя ў жаданні жыць у квітнеючай краіне.
Ірына Прыступа-Юнік выказала ўпэўненасць, што каляджане пакажуць прыклад імкнення да міру, развіцця і працвітання нашай краіны.
Праект Беларускага фонда міру пры падтрымцы міністэрства адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы «Сетка школ міру ў Рэспубліцы Беларусь» накіраваны на выхаван-не дзяцей і моладзі на прынцыпах міру, дружбы, узаемаразумення і згоды.
У атрадзе каледжскіх міратворцаў – 15 навучэнцаў-актывістаў першага – трэцяга курсаў, якія разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Кацярынай Брэчка стануць удзельнікамі ініцыятыў і праектаў Фонда, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне асэнсавання міру як галоўнай каштоўнасці. Камандзірам атрада выбраны Яраслаў Красюк. Ганаровая місія ўру-чыць значкі новаспечаным міратворцам прадастаўлена гасцям свята.
…Юнакі і дзяўчаты ўрачыста вымаўляюць словы клятвы: быць адданымі сваёй Радзіме, берагчы і абараняць яе, умацоўваць мір на малой радзіме, шанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё ў імя незалежнасці і свабоды…
Прыгожы і знакавы момант: міратворцы выпускаюць у неба белых галубоў – сімвал міру, надзеі і любві.
У гонар прысваення каледжу статусу «Школа міру» закладзена алея міру, якая стала першай агуль-най справай міратворцаў.
Дарэчы, на Ляхавіччыне статус «Школа міру» два гады назад быў прысвоены Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча, дзе 25 верасня адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам старшыні праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Аляксандр ЗВЯРЫНСКІ, міратворац:
– Стаць міратворцам – ганарова, прэстыжна і адказна. З задавальненнем буду праяўляць сябе ў разнастайных акцыях, працоўных дэсантах і іншых мерапрыемствах. З радасцю сёння разам з іншымі высаджваў саджанцы соснаў, якія, ведаю, выгадаваны мінула-годнімі навучэнцамі.