Дашкольны ўзрост лесавода. У дзіцячым саде №2 г. Ляхавічы адбылося ўрачыстае прысвячэнне ў лесаводы

Берагчы прыроду, клапаціцца пра яе насельнікаў нашы маленькія землякі вучацца з дзяцінства. Год назад на Ляхавіччыне пачало дзейнічаць першае ў раёне лясніцтва для дашкалят: на базе дзіцячага садка № 2 у райцэнтры была адкрыта група сяброў лесу.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

– Летась мы з задавальненнем прынялі прапанову кіраўніцтва Ляхавіцкага лясгаса аб стварэнні аб’яднання юных лесаводаў. На працягу года дзеці разам з выхавальнікамі, бацькамі ўдзель-нічалі ў разнастайных экалагічных акцыях, конкурсах, праводзілі нават суботнікі. Арганізоўваліся заняткі, у тым ліку на свежым паветры, па правілах бяспекі ў лесе, расказвалі пра жывёл і птушак, лясныя багацці, пасадзілі ў двары дашкольнай установы рабінкі і даглядалі іх. Было цікава і пазнавальна. Удзячны лясгасу за дапамогу і падтрымку ў правядзенні мерапрыемстваў, за падарунак –
форму лесаводаў для нашых выхаванцаў. Вырашылі пачатае летась прадоўжыць і ў новым навучальным годзе. Гэта падабаецца і дзецям, і іх бацькам, – расказвае намеснік загадчыка ДС № 2 Вікторыя Войцік.
Першыя выхаванцы дашкольнага лясніцтва з 1 верасня гэтага года набылі новы статус – яны першакласнікі. Эстафету сяброў лесу падхапілі выхаванцы старэйшай групы. У мінулую сераду адбылося іх урачыстае прысвячэнне ў лесаводы. Да чаго ж пасуе лясная форма 18 хлопчыкам і дзяўчынкам. З якім гонарам дашкаляты вымаўлялі словы клятвы, абяцалі ахоўваць рэкі і азёры, лясы і лугі, быць сапраўднымі сябрамі прыроды.


Павіншавалі рабят з такой важнай падзеяй прадстаўнікі Ляхавіцкага лясгаса, аддзела па адукацыі райвыканкама, кіраўніцтва дашкольнай установы.
– У лясгаса наладжана цеснае супрацоўніцтва са школамі раёна, рабяты і настаўнікі актыўна дапамагаюць і ў пасадцы лесу, з задавальненнем удзельчаюць у акцыях і суботніках па ачыстцы лясных тэрыторый, майструюць кармушкі, шпакоўні, а таксама ўдзельнічаюць у шматлікіх твор-чых конкурсах, якія арганізуюц-ца і пад эгідай Міністэрства лясной гаспадаркі. Стараемся падтрымліваць экалагічныя памкненні юных землякоў, – адзначае намеснік дырэктара лясгаса Наталля Адаменка.
Лесаводы-навабранцы чыталі вершы, спявалі, танцавалі разам з героем Лесавічком, удзельнічалі ў пазнавальных гульнях, а яшчэ ўпрыгожылі пасаджаныя ў мінулым годзе рабінкі сімвалічнымі стужкамі. Госці свята пазнаёміліся з экалагічнай выставай, усе экспанаты якой зроблены юнымі лесаводамі і іх бацькамі. І з асаблівым задаваль-неннем прымалі падарункі ад работнікаў лясгаса.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА