Вы зацікаўлены ў падборы кадраў? Як беспрацоўнаму набыць вопыт практычнай работы
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама (далей – упраўленне) аказвае садзейнічанне беспрацоўным у набыцці вопыту практычнай работы.
Працаўладкаванне для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) можа ажыццяўляцца ў арганізацыях незалежна ад формаў уласнасці, за выключэннем арга-нізацый, дзейнасць якіх фінан-суецца за кошт бюджэтных сродкаў, і ў індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – наймальнікі).
Працаўладкаванню падлягаюць грамадзяне, зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных з ліку:
● выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхніч-ную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю;
● асоб, якія прайшлі прафпад-рыхтоўку або перападрыхтоўку па накіраванні ўпраўлення;
● асоб, якія доўгі час (больш за 12 месяцаў) не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека або хворага СНІДам.
Наймальнікі, якія прадастаў-ляюць працоўныя месцы для працаўладкавання беспра-цоўных, маюць права на частковую кампенсацыю затрат на аплату іх працы.
Мерапрыемствы па працаўлад-каванні беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) фінансуюцца за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – сродкі бюджэту фонду).
За кошт сродкаў бюджэту фонду кампенсуюцца:
● затраты наймальнікаў на выплату заработнай платы грамадзянам, працаўладкаваным для набыцця вопыту практычнай работы, з улікам адпрацаванага часу ў памеры, які не перавышае мінімальную заработную плату, што дзейнічае ў перыяд, за які зроблена налічэнне заработнай платы;
● сума абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяль-най абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, налічаных на заработную плату.
Кансультацыю па гэтым пытанні можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіц-кага райвыканкама па адрасе:
г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3,
кабінет № 104, а таксама па тэлефоне 6-36-36.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама