Ляхавіцкая купалаўка назвала пераможцаў конкурсу “Славеснасць”

У Ляхавіцкай купалаўцы прайшло літаратурнае свята ““Край родны – Берасцейшчына!”, прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці.
Гаварылі пра багатую і славутую гісторыю Брэсцкай вобласці, пра мясцовыя прадпрыемствы, што ўносяць уклад у развіццё эканомікі Першага регіёна, таленавітых землякоў, якія руплівай працай садзейнічаюць яго росквіту. Гучалі і літаратурныя творы пісьменнікаў-землякоў, выступіў  ляхавічанін Мікалай Юруць,

У праграме свята – абвяшчэнне пераможцаў конкурсу “Славеснасць”, які праходзіў у красавіку- маі. 

У намінацыі “Эсэ” ў розных узроставых катэгорыях пераможцамі сталі Дзяніс Маслоўскі, Мілана Шынгель, Кацярына Буйкевіч.
У намінацыі “Гімн Берасцейшчыны” лепшымі вызначаны Ягор Бецька і Таццяна Бохан.
Падрабязнасці – у бліжэйшым нумары “ЛВ”.

БОЛЬШ НАВІН У НАШЫМ ТЭЛЕГРАМ КАНАЛЕ