Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны працы!
Віншуем вас са святам цяпла і сардэчнасці, адзінства і пераемнасці пакаленняў – Днём пажылых людзей! Гэта свята – выдатная магчымасць сказаць шчырыя словы падзякі ўсім жыхарам старэйшага пакалення. Ваша сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да Радзімы – гэта ўзор для ўсіх ляхавічан. Мы вельмі вам удзячныя за мудрасць, дабрыню і цярпенне. Ганарымся вашымі дасягненнямі, не стамляемся захапляцца вашай актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй.
У Год якасці асаблівая ўвага надаецца мерапрыемствам па падтрымцы і павышэнні якасці жыцця. Клопат пра пажылых людзей – абавязак кожнага з нас. У гэты святочны дзень жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, душэўнага спакою і дабрабыту. Няхай вашы сэрцы будуць заўсёды сагрэты любоўю, увагай і клопатам блізкіх вам людзей.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.