Жывём у асяроддзі, якое ствараем самі. Мінулая пятніца для народных абраннікаў Ляхавіччыны пачалася з удзелу ў пятай сесіі раённага Савета дэпутатаў
Мінулая пятніца для народных абраннікаў Ляхавіччыны пачалася з удзелу ў пятай сесіі раённага Савета дэпутатаў. Адно з пытанняў тычылася эфектынаўнасці мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, якія праводзяцца на тэрыторыі раёна.
Кожны жадае жыць у чысціні і парадку, утульнасці і камфорце. Аднак не кожны разумее, што гэта задача не асобных службаў, а асабістая адказнасць. Дзейсная сіла – беларуская талака. Па традыцыі на Ляхавіччыне праходзяць суботнікі, працоўныя акцыі і дэсанты, падчас якіх працоўныя калектывы і неабыякавыя землякі аб’ядноўваюцца ў памкненні зрабіць Ляхавіччыну яшчэ лепшай. І цяпер вызначаюцца тэрміны для правядзення традыцыйнага восеньскага месячніка, адзначыла начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
У добраўпарадкавання аспектаў шмат. Напрыклад, сёлета ў горадзе высаджана больш за 150 дрэў, 50 кустоў, 13 тысяч кветак. Іншая справа – выдаленне аварыйных дрэў, гэтаму таксама асаблівая ўвага: за 2024 год выдалена 53 такія аб’екты. Аднак у пытанні высадкі раслін важны момант – догляд пасадачнага матэрыялу, якога часам
не хапае, што і прыводзіць да высыхання.
– Востра стаіць пытанне ўтрымання прыдарожных насаджэнняў, што растуць у межах палос адводу і кантралюемых палосах аўтамабільных дарог. Абслуговымі арганізацыямі – ДЭУ-24, ДЭУ-23 – не надаецца належная ўвага стану насаджэнняў у прыдарожных палосах. Несвоечасова праводзіцца ачыстка ад бураломных, аварыйных і сухастойных дрэў, абразанне сухіх і пашкоджаных галін
і г. д., – адзначыла Марына Завадская.
Таксама было адзначана, што неабходна яшчэ раз праманіторыць стан гульнявых пляцовак на ўсіх тэрыторыях шматкватэрнай жылой забудовы ў райцэнтры. Старшыня дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч засяродзіў увагу на тым, што гэта пытанне не толькі эстэтыкі, але і бяспекі нашых дзяцей:
– Таму неабходна рэйдавай групай выехаць на дзіцячыя пляцоўкі, паглядзець іх стан. Упэўнены, многае можна выправіць не плануючы наперад, таму варта ўзяцца за работу. Нядаўні семінар паказаў, што могуць грамадзянскія ініцыятывы. Тут павінны і дэпутаты па сваіх акругах паглядзець, аб’яднаць людзей вакол добрай справы. На Ляхавіччыне такія прыклады ёсць. Тое, што патрабуе больш
важкага ўмяшання, спланаваць на бліжэйшы час.
Сёлета, напрыклад, Ляхавіцкай ЖКГ было заменена дзве адзінкі дзіцячага гульнявога абсталявання, аднак праблема ў поўнай меры не вырашана. Увага і спартыўным пляцоўкам, што знаходзяцца на землях агульнага карыстання. Напрыклад, сёлета жыхары Інтэрнацыянальнай атрымалі адрамантаваныя агароджу і
гульнявыя вароты на футбольным полі, там жа ўсталяваны і кольцы для гульні ў баскетбол. Аматары спорту заўважылі абноўкі
на стадыёне «Колас» – утульныя трыбуны.
Вострым застаецца пытанне росту аб’ектаў расліннага свету ў месцах ліній электраперадачы. Ляхавіцкаму раёну электрычных сетак неабходна правесці абследаванне ўсіх ліній электраперадачы, выявіць аб’екты расліннага свету, якія растуць у іх межах абслугоўвання, і прыняць меры па іх выдаленні.
Сёлета, напрыклад, праведзены работы па замене 729 свяцільняў і 57 лямпаў на энергазберагальныя.
На камфорт жыцця ўплывае і якасць дарожнага пакрыцця. Адразу задаволіць запыты ўсіх землякоў немагчыма, але ж камунгас імкнецца стварыць камфорт па зададзеным плане, і нават перавыконваючы яго. Асфальтавае пакрыццё сёлета атрымалі завулкі Саўгасны, Грушаўскі, Працоўны, Кальцавы, вуліцы Чэхава і Чкалава, Лермантава, Клецкая,
60 гадоў Кастрычніка і іншыя. Аднак усё ж ёсць праблемныя моманты, і тычацца яны дарожных знакаў з пашкоджаннямі, ёсць месцы, дзе адсутнічае ў поўным аб’ёме дарожная разметка, дзе заўважана павышаная ямачнасць пакрыцця, небяспечна і ўтварэнне правалаў каля люкаў інжынерных сетак і г. д.
Марына Завадская адзначыла, што сёлета маюць месца быць звароты землякоў наконт збору смецця ў шматкватэрнай жылой забудове, парушэння графікаў збору камунальных адходаў. Аднак і самі жыхары часам грэбуюць правіламі паасобнага збору смецця
ці часам лянуюцца закінуць смецце ў кантэйнер, тым самым утвараюць антысанітарыю вакол.
– Сёння парадак – справа і адказнасць не толькі зацікаўленых службаў. Працаваць трэба з людзьмі, тлумачыць, што мы жывём у асяроддзі, якое ствараем самі. Меры павінны быць розныя – і інфармацына-тлумачальныя, і пакаранне рублём, калі слова не дапамагае, – адзначыў Юрый Чаранкевіч.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.