Здаровыя прыярытэты. На пасяджэнні райвыканкама разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады»
На кастрычніцкім пасяджэнні райвыканкама разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі на працягу 9 месяцаў гэтага года Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады».
Усё пачынаецца з сям’і
Стварэнне належных умоў для паляпшэння здароўя насельніцтва на ўсіх этапах жыцця чалавека, павышэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг, шырокая інфармаванасць пра фактары рызыкі, прапаганда здаровага ладу жыцця, умацаванне сямейных каштоўнасцяў, павелічэнне нараджальнасці, працягласці жыцця жыхароў раёна, скарачэнне ўзроўню смяротнасці – асноўныя мэты раённага комплексу мерапрыемстваў.
Дзяржаўная праграма ўключае ў сабе некалькі падпраграм. Адна з іх – «Сям’я і дзяцінства». Па словах выконваючага абавязкі галоўнага ўрача УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Руслана Курыловіча, даводзіцца канстатаваць, што на Ляхавіччыне самы нізкі па Брэсцкай вобласці паказчык нараджальнасці: 4,4 на 1 000 насельніцтва. У мінулым годзе нарадзілася 142 дзіцяці, за сёлетнія 8 месяцаў – 97. За апошнія пяць гадоў колькасць дзяцей у раёне зменшылася на 490. Каб выправіць сітуацыю, медыкі накіроўваюць усе намаганні для захавання рэпрадукцыйнага здароўя землякоў, зніжэння колькасці абортаў (у бягучым годзе зніжэнне склала больш за 30 працэнтаў), захавання цяжарнасцей і жыцця кожнага немаўляці, а таксама на захаванне, умацаванне, павышэнне ролі сям’і. За 2023 год і за 8 месяцаў 2024 года пасля кансультацый медработнікамі жаночай кансультацыі ад аборту адмовіліся 11 цяжарных. Яшчэ адзін прыклад: калі за 2022-2023 гады не адна жанчына не была накіравана на бясплатную працэдуру ЭКА, то сёлета накіраваны дзве жанчыны. Адна з іх ужо стала на ўлік
па цяжарнасці, другая рыхтуецца да ЭКА.
На асаблівым кантролі здароўе дзяцей. У мінулым годзе 100 працэнтаў дзіцячага насельніцтва раёна ахоплена прафілактычнымі аглядамі, што паўплывала на паказчык захворвання, які ніжэй за абласны.
Жыць з пазітывам
Асноўная задача, якую вырашае падпраграма «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў, – зніжэнне ўплыву фактараў рызыкі гэтых захворванняў за кошт стварэння адзінага прафілактычнага асяроддзя. Для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, адмовы ад шкодных звычак
праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Сярод іх найбольш запатрабаваны навучальныя семінары, арганізаваныя спецыялістамі райЦГіЭ і Ляхавіцкай райбальніцы для педагогаў, медыкаў, камунальнікаў, а таксама дні здароўя, лекцыі, асветніцкія сустрэчы з медыкамі.
Для другаснай прафілактыкі хранічных захворванняў на базе ЦРБ дзейнічае 9 школ здароўя. У Малагарадзішчанскай і Тухавіцкай СШ рэалізуецца праект «Школа – тэрыторыя здароўя».
Намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк пацікавіўся, калі на Ляхавіччыне з’явіцца перасоўны ФАП і наколькі рэальна для нашай ЦРБ набыццё лапараскапічнай стойкі. Руслан Курыловіч расказаў, што набыццё перасоўнага ФАПа – гэта пытанне часу, а вось што тычыцца лапараскапічнай устаноўкі,
то перш неабходна вывучыць, наколькі яна будзе загружана. Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык, няма нічога даражэйшага, чым здароўе людзей. Таму набыццё такіх апаратаў па-ранейшаму на парадку дня.
Таксама ўздымалася пытанне змяншэння чаргі на правядзенне ультрагукавога даследавання, найбольш востра гэта тычыцца даследавання сэрца. Руслан Курыловіч патлумачыў, што цяпер у Ляхавіцкай ЦРБ даследаванне праводзяць акрамя будняў і па суботах, што зменшыла час чакання для пацыентаў. Павялічылася колькасць урачоў адпаведнага профілю.
Яшчэ адна з прыярытэтных задач – зніжэнне заўчаснай смяротнасці і змяншэнне выпадкаў інваліднасці па прычыне неінфекцыйных захворванняў. Важную ролю іграе дыспансерызацыя (за 8 месяцаў 2024 года яе прайшлі 71 працэнт дарослых жыхароў раёна і 85 працэнтаў дзяцей). Руслан Курыловіч нагадаў, што з 2023 года змяніліся падыходы ў правядзенні дыспансерызацыі з акцэнтам на выяўленне фактараў рызыкі развіцця цукровага дыябету, сардэчна-сасудзістых, анкалагічных, лёгачных хранічных абструктыўных захворванняў. Для жыхароў Ляхавіччыны пашыраецца даступнасць спецыялізаванай медыцынскай дапамогі і высокатэхналагічных аперацыйных умяшанняў, дзе прыярытэтнымі напрамкамі з’яўляюцца кардыялогія і анкалогія. Сёлета за 8 месяцаў пацыентам з нашага раёна выканана 38 каранараангіяграфій, васьмі пацыентам праведзены аперацыі на сэрцы, столькі ж жыхарам раёна ўстаноўлены электракардыястымулятары. Руслан Курыловіч расказаў, што для лепшай даступнасці медыцынскай дапамогі вяскоўцам на базе паліклінікі створана выязная ўрачэбная брыгада, якая згодна з графікам адпраўляецца для медагляду ў аддаленыя населеныя пункты раёна. На такіх выездах задзейнічана перасоўная рэнтгенафлюараграфічная ўстаноўка.
Увядзенне ў эксплуатацыю камп’ютарнага тамографа да-
зволіла палепшыць раннюю дыягностыку анкалагічных захворванняў.
Праблема застаецца
Важнасць выканання падпраграмы «Папярэджванне і пера-
адоленне п’янства і алкагалізму, ахова псіхічнага здароўя» цяжка
пераацаніць. Руслан Курыловіч звярнуў увагу на факт павелічэння колькасці грамадзян, якія стаяць на наркалагічным уліку: у 2023 годзе іх было 594, сёлета – 602 (сярод іх двое непаўналетніх). Толькі ў гэтым
годзе выяўлена 74 хворыя хра-нічным алкагалізмам. Сёлета
за 8 месяцаў на стацыянарнае лячэнне ў абласную псіхіятрычную бальніцу «Крывошын» урачом-нарколагам накіравана 166 пацыентаў з дыягназам «сіндром залежнасці ад алкаголю».
Разглядаліся і іншыя падпраграмы – «Супрацьдзеянне распаўсюджванню туберкулёзу», «Прафілактыка ВІЧ-інфекцый», «Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя».
Галіна КАНЬКО.