Комплекс супраць сямейных канфліктаў. У Ляхавіцкім раёне зарэгістравана 170 фактаў сямейна-бытавых канфліктаў

Па выніках 8 месяцаў 2024 года ў Ляхавіцкім раёне зарэгістравана 170 фактаў сямейна-бытавых канфліктаў, па якіх грамадзяне з ліку сямейных агрэсараў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама за ўказаны перыяд часу выяўлена 34 факты парушэнняў ахоўных прадпісанняў, грамадзяне, якія іх парушылі, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 10.1 КоАП.
Якія стрымліваючыя і прафілактычныя меры па стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі прымае міліцыя?


Адказвае намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Ляхавіцкага райвыканкама Сяргей ІСАХАНАЎ:


– Супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС штодзённа вядуць работу па прафілактыцы злачынстваў. Што датычыць злачынстваў супраць жыцця і здароўя, то яны на асобым кантролі, асабліва ў сферы сямейна-бытавых адносін. Наш рэгіён «лідзіруе» па колькасці асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку  па прычыне сямейна-бытавых канфліктаў.
З мэтай паляпшэння данай сітуацыі з 11 па 18 верасня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіўся комплекс дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя.
Вялася работа з асобамі, якія на сістэмнай аснове ўчыняюць насілле, домаўладаннямі, што стаяць на ўліку ў АУС, асобамі, якія маюць судзімасць, непаўналетнімі, у адносінах да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
Нагадваю, што ў адносінах да асоб, учыніўшых дамашняе насілле, прадугледжанам адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, псіхічных і фізічных пакут, нанясенне пабояў, парушэнне ахоўнага прадпісання). Таксама ў адносінах да данай асобы заканадаўствам прадугледжана ажыццяўленне прафілактычнага ўліку і прымяненне ахоўнага прадпісання з абавязкам пакінуць агульнае з ахвярай насілля жылое памяшканне.
Ахвяры дамашняга насілля могуць звярнуцца за інфармацыяй аб аказанні бясплатнай юрыдычнай, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі, а таксама аб магчымасці прадастаўлення паслуг часовага прытылку, у тым ліку размяшчэння ў «крызісны пакой».