Што рабіць і куды звяртацца ў выпадку набыцця няякаснага тавару? «ЛВ» правядзе прамую лінію па тэме абароны правоў спажыўцоў з удзелам галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі Ляхавіцкага райвыканкама
Што рабіць і куды звяртацца ў выпадку набыцця няякаснага тавару? Як паступіць пры сутыкненні з нядобрасумленнымі інтэрнэт-прадаўцамі і вярнуць свае грошы ў выпадку падману?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна атрымаць падчас прамой лініі «ЛВ». У сераду, 9 кастрычніка, з 11 да 12 гадзін па нумары 6-06-68 на пытанні па тэме абароны правоў спажыўцоў будзе адказваць галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Дзіяна Раманава.
Папярэдне хвалюючыя пытанні можна задаць з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін у будныя дні па нумары 6-06-68 (рэдакцыя «ЛВ»).