Тры падаткі адзіным плацяжом. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне звяртае ўвагу
Паважаныя грамадзяне, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне звяртае ўвагу, што з 2024 года выплата транспартнага падатку, зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць ажыццяўляецца адзіным маёмасным плацяжом.
Тэрмін выплаты адзінага маёмаснага плацяжу за 2023 год надыходзіць 15 лістапада 2024 года. Выплата можа ажыццяўляцца шляхам унясення ў бюджэт плацельшчыкамі належных сумаў падаткаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў банк, арганізацыю сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў безнаяўным парадку праз банкаматы, інфакіёскі, плацежныя тэрміналы, з выкарыстаннем банкаўскага абслугоўвання: СМС-банкінг, мабільны банкінг, інтэрнэт-банкінг.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з падлікам, выплатай падаткаў,
а таксама прадастаўленнем ільгот, грамадзяне могуць звяртацца
ў падатковыя органы па месцы знаходжання аб’ектаў.
У выпадку страты або неатрымання паведамлення на выплату адзінага маёмаснага плацяжу (напрыклад, з-за змянення на працягу года месца жыхарства або па іншых прычынах) фізічнай асобе таксама неабходна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства або па месцы знаходжання аб’екта.
Пры гэтым вы маеце права зрабіць выплату датэрмінова, не адкладваючы яе на апошні дзень.