Дабрабыт для душы. 10 кастрычніка свет адзначае Дзень псіхічнага здароўя

10 кастрычніка свет адзначае Дзень псіхічнага здароўя, які нагадвае нам пра значнасць псіхаэмацыянальнага дабрабыту.

Псіхічнае здароўе – гэта не толькі адсутнасць псіхічных расстройстваў, але і агульны стан дабрабыту, які дазваляе спраўляцца са стрэсам, рэалі-зоўваць свае магчымасці, уплывае на нашы паводзіны, мысленне і эмоцыі.
На жаль, многія па-ранейшаму саромеюцца звяртацца
за дапамогай, калі сутыкаюцца з цяжкасцямі. Згодна са статыстыкай, кожны пяты дарослы сутыкаецца з псіхічнымі расстройствамі, і важна памятаць, што гэта нармальна – шукаць падтрымку ў спецыялістаў.
Вось некалькі простых крокаў, каб падтрымаць сваю душэўную раўнавагу.
Зносіны: падзяліцеся сваімі пачуццямі і думкамі з блізкімі ці сябрамі.
Фізічная актыўнасць: рэгулярныя фізічныя практыкаванні дапамагаюць палепшыць агульны стан і спрыяюць выпрацоўцы эндарфінаў.
Псіхалагічная дапамога: не саромейцеся звяртацца да спецыялістаў. Псіхолаг ці псіхатэрапеўт могуць прапана-ваць эфектыўныя метады пераадолення цяжкасцяў.
Клопат пра сябе: знайдзіце час для хобі, чытання, прагулак на свежым паветры.
Не пакідайце навакольных у бядзе – падтрымлівайце сваіх блізкіх і звярніце ўвагу на тых, хто можа мець патрэбу ў дапамозе.
Па пытаннях псіхалагічнай дапамогі вы можаце звярнуцца да псіхолага Ляхавіцкай ЦРБ.

10 кастрычніка з 14.00 да 16.00 будзе працаваць тэлефон гарачай лініі 6-53-60. Можна пракансультавацца ў псіхолагаў Брэсцкага абласнога ЦГЭіГЗ: 8-0162-32-11-55;
8-0162-53-04-99.

Анастасія КАСЦЮК,
псіхолаг ЦРБ.