Вучанiца Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў атрымала Гран-пры Мiжнароднага фестывалю-конкурсу
Вучанiца Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў атрымала Гран-пры Мiжнароднага фестывалю-конкурсу «Жар-Птица России«
Вучанiца IV класа Ляхавіцкай ДШМ Паліна Шалік прыняла ўдзел у Мiжнародным фестывалi-конкурсе «Жар-Птица России».
Спаборнiчаючы з выканаўцамi з 15 краiн свету, Палiна атрымала Гран-Пры у сваёй узроставай катэгорыi. Дзяўчынка выконвала складаную песню «Отпусти и забудь» з мультфiльма «Холодное сердце» і не пакiнула шанцаў сапернікам, — расказала настаўнiца таленавiтай зорачкi Людміла Іваноўская.
Дарэчы, Людміла Іваноўская таксама адзначана ўзнагародай.