Не вернулся из леса. В Ляховичском районе искали грибника

10 кастрычніка каля дзевяці гадзін вечара ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС патэлефанавала жыхарка вёскі Траццякоўцы і папрасіла дапамогі ў пошуках свайго мужа 1949 г.н. Ён у 13 гадзін адправіўся з дому ў лес і дагэтуль не вярнуўся
Было вядома, што у яго падводзіць здароўе і з сабой няма тэлефона. На пачатку першай гадзіны ноччу пры абследаванні мясцовасці з дапамогай квадракоптара пенсіянер знойдзены нежывым у балоцістай мясцовасці ў 150 метрах ад аўтадарогі Траццякоўцы-Рагачы.
У пошуках прымалі ўдзел супрацоўнікі ляхавіцкіх РАНС і РАУС, Баранавіцкага ГРАНС і ПАВА Брэсцкага абласноўга ўпраўлення,   ПВА “Анёл”, мясцовыя жыхары і іншыя. Усяго было задзейнічана 11 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі.

Выратавальнікі папярэджваюць, што пры паходзе ў лес трэба падрыхтавацца: апрануць зручную непрамакальную вопратку і абутак, абавязкова ўзяць з сабой тэлефон, ваду, лякарства, нож, запалкі, мінімальны запас ежы. Важна паведаміць родным пра маршрут паходу і не варта адпраўляцца аднаму. У пахмурнае надвор’е паход лепш адкласці.


Юрый БУЙКЕВІЧ, начальнік РАНС.