Прафілактыка і якасная эксплуатацыя. На апаратнай нарадзе ў Ляхавіцкім райвыканкаме ішла размова пра прафілактыку

У Ляхавіцкім раёне з пачатку года ў параўнанні з леташнім скарацілася колькасць крадзяжоў маёмасці ўсіх формаў уласнасці –
з 48 да 25, хуліганстваў – з 10 да 6, з 13 да 7 зменшылася колькасць спраў па дзеяннях экстрэмісцкай накіраванасці.

За дзевяць месяцаў не зарэгістравана махлярстваў, прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, вымаганняў і іншых супрацьзаконных дзеянняў. У той жа час павялічылася колькасць кіберзлачынстваў – з 15 да 22, па шасці з іх устаноўлена асоба, якая ўчыніла. У вышуку знаходзяцца сем злачынцаў (летась было тры). Па лініі ўсіх службаў зарэгістравана менш злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах – з 22 да 13, расказаў першы намеснік начальніка РАУС Віталій Чабатарэнка на апаратнай нарадзе, дзе заслухвалася пытанне аб аператыўнай абстаноўцы з правапарушэннямі ў раёне за дзевяць месяцаў і прымаемых мерах па стабілізацыі сітуацыі.
Па-ранейшаму адной з сацыяльна значных праблем застаецца распаўсюджанне п’янства сярод насельніцтва. Выяўлены факт смяротнага атручвання алкаголем. Летась за аналагічны перыяд такіх выпадкаў было пяць. Са студзеня па верасень супрацоўнікі РАУС канфіскавалі з незаконнага абароту 370 літраў паўфабрыкатаў для вырабу моцных алкагольных напіткаў, больш за 32 літры моцных алкагольных напіткаў, восем самагонных апаратаў. Складзена 25 адміністрацыйных пратаколаў па артыкуле 13.25 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за выраб ці набыццё моцных алкаголь-ных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу, захоўванне апаратаў для іх вырабу. Судом Ляхавіцкага раёна прынята рашэнне аб медыка-сацыяльнай рэадаптацыі ва ўмовах ЛПП 43 чалавек, у ЛПП накіраваны 34 асобы, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці.
Да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы ці з’яўленне на рабоце ў нецвярозым стане прыцягнуты 166 чалавек, 83 – за дробнае хуліганства. Колькасць тых, хто прыцягнуты да адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін склала больш за 180 чалавек.
У сферы сямейна-бытавых адносін зарэгістравана чатыры злачынствы, шэсць – у сферы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, з іх адно адносіцца да катэгорыі цяжкіх.
Супрацоўнікі АДАІ выявілі 3 843 парушэнні ПДР, з якіх 85 –
кіраванне транспартным сродкам без права кіравання і 13 – у нецвярозым стане. Сярод парушальнікаў ПДР і пешаходы – 201 выпадак.
На тэрыторыі раёна з пачатку года зарэгістравана 23 пажары (у верасні – тры), з якіх 19 ад-быліся ў жыллі грамадзян, два –
на аб’ектах сельскагаспадарчых арганізацый і адзін – на транспарце юрыдычнай асобы. Падчас вогненных здарэнняў загінулі два чалавекі. Рост колькасці пажараў зарэгістраваны на тэрыторыі Жарабковіцкага сельсавета (пяць супраць трох мінулагодніх), Начаўскага – сёлета ўжо чатыры пры двух леташніх. Сёлета выратавальнікі таксама выязджалі на тушэнне пажару ў Крывошынскі і Навасёлкаўскі сельсаветы. Сярод прычын узгаранняў – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак, электраабсталявання і печаў, канструктыўныя недахопы печаў і цеплагенерыруючых устройстваў, неасцярожнае абыходжанне з агнём і іншыя.
Супрацоўнікі РАНС склалі 90 адміністрацыйных матэрыялаў у адносінах да грамадзян, якія сістэматычна дапускаюць парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.
Старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч акцэнтаваў увагу на ўзмацненні прафілактычнай дзейнасці назіральных камісій і абавязковым наведванні суб’ектамі прафілактыкі ўразлівых катэгорый насельніцтва.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык падкрэсліў, што ў полі зроку назіральных камісій павінны быць як правільнасць эксплуа-тацыі прыбораў, так і рэчы, якія знаходзяцца побач з печкамі і цеплагенерыруючым абсталяваннем.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.