Запрашэнне на дыспансерызацыю ад Ляхавіцкай ЦРБ
Дыспансерызацыя – гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне фактараў рызыкі асноўных неінфекцыйных захворванняў, у тым ліку хранічных на ранніх стадыях: сардэчна-сасудзістых, анкалагічных захворванняў, цукровага дыябету, хранічных абструктыўных захворванняў лёгкіх.
Пры выяўленні фактараў рызыкі медыцынскі работнік дасць рэкамендацыі, як скарэкціраваць лад жыцця і мінімізаваць рызыку развіцця захворвання, а таксама накіруе на неабходныя абследаванні і кансультацыю да ўрача агульнай практыкі.
Вы можаце прайсці дыспансерызацыю, звярнуўшыся ў кабінет дыспансерызацыі паліклінікі з 8.00 да 20.00 па буднях, з 9.00 да 15.00 у суботу. А таксама ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі па месцы жыхарства.
Згодна з артыкулам 103-1 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь работнікі пры праходжанні дыспансерызацыі маюць права на вызваленне ад работы з захаваннем сярэдняга заработку:
●ва ўзросце 18–39 гадоў – 1 рабочы дзень раз у 3 гады;
●ва ўзросце 40 гадоў і старэйшыя – 1 рабочы дзень раз у год;
●асобы, дасягнуўшыя агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту – 2 рабочыя дні ў год.
Святлана ЮНІК, загадчык аддзялення агульнай урачэбнай практыкі райпаліклінікі.