Мілыя мамы, бабулі, прабабулі!

Мілыя мамы, бабулі, прабабулі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам – Днём маці!
З мацярынскай любві пачынаецца любоў да малой радзімы, духоўных каштоўнасцяў, культурных традыцый. Вобраз маці, блізкі і родны, мы праносім у сэрцы праз усё жыццё.
Мацярынства – гэта вялікае шчасце і вялікая адказнасць,
найвышэйшая самааддача. Мы цэнім працу шматдзетных маці.
Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне.
Мілыя жанчыны-маці!
Прыміце самыя шчырыя словы ўдзячнасці за вашу мацярынскую працу, цярпенне і душэўную шчодрасць. Няхай ваша жаночае і мацярынскае шчасце будзе бясконцым, а прамяністыя дзіцячыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія жанчыны! Мілыя мамы!
Сардэчна віншую вас з выдатным святам – Днём маці!
Мацярынскія любоў і дабрыня – самае лепшае і дарагое, што ёсць на Зямлі. Для кожнага з нас слова «мама» азначае клопат і пяшчоту, непарыўныя і шчырыя адносіны даўжынёю ў жыццё.
Гэтае выдатнае свята заклікана садзейнічаць умацаванню высокага звання жанчыны-маці, яе велізарнай ролі ў падтрыманні сям’і і сямейных каштоўнасцяў, гісторыі пакаленняў
і спрадвечных традыцый у кожным чалавеку і грамадстве ў цэлым.
Нізкі паклон і вялікі дзякуй усім вам, дарагія мамы, за выдатных, разумных і таленавітых сыноў і дочак, невычэрпную душэўную шчодрасць, клопат, ласку і мудрыя парады, якія вы ім дорыце разам з верай і надзеяй, і самае галоўнае – за сфарміраваныя ў дзіцячым узросце характары, погляды і перакананні сапраўдных патрыётаў і абаронцаў Айчыны.
Ад усяго сэрца жадаю вам поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях у імя будучыні нашай краіны і народа. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты цяплом і ўвагай дарагіх і блізкіх людзей.
Моцнага здароўя, шчасця, дабра і здзяйснення самых запаветных жаданняў.
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.