Дарагія мужчыны, таты і дзядулі!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём бацькі!
У знак павагі і прызнання ролі бацькі ў сям’і ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне ўстаноўлена свята.
Быць бацькам – не толькі радасць, але і вялікая адказнасць. Мужчына, бацька – гэта фундамент сям’і, яе надзейная апора, гэта той, хто забяспечвае абарону і ўпэўненасць, дапамагае сваім дзецям вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі жыццёвымі парадамі.
Упэўнены, што гэта свята трывала замацуецца ў нашым жыцці, будзе садзейнічаць умацаванню сямейных каштоўнасцей, узаемаразуменню і ўзаемапавазе ў сям’і.
Паважаныя мужчыны!
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, удачы, дабрабыту. Няхай радасць бацькоўства робіць вас больш дужымі, моцнымі і шчаслівымі, а вашы дамы будуць напоўнены цяплом і ўтульнасцю!
Ляховичский районный исполнительный комитет.
Ляховичский районный Совет депутатов.