Не быць невідзімкай. 21 кастрычніка фінішавала рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стань прыкметней у цемнаце!»

Усе тры дні супрацоўнікі АДАІ РАУС падчас рэйдаў праводзілі інфармацыйна-растлумачальную работу сярод удзельнікаў дарожнага руху, нагадвалі пешаходам пра важнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў, а веласіпедыстам і возчыкам гужавога транспарту – святлоадбівальных камізэлек.


За выхадныя падчас рэйдаў выяўлена 41 парушэнне ПДР, у тым ліку адзін нецвярозы вадзіцель, пад градусам былі чатыры пешаходы і веласіпедысты, адно парушэнне правіл абгону і г. д. Без флікераў і без фараў на двухколым транспарце ў цёмны час сутак былі 25 пешаходаў і веласіпедыстаў.
Важна не забываць, што пры руху на веласіпедзе па дарозе ў цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці на транспартным сродку павінны быць уключаны спераду фара (ліхтар) з белым святлом, а ззаду – з чырвоным. Па-за населенага пункта веласіпедыст павінен быць апрануты ў адзенне павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі элементамі.
Згодна з артыкулам 18.20 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне ПДР пешаходам ці іншым удзельнікам дарожнага руху або адмова ад праходжання праверкі (агляду) цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя ў нецвярозым стане, вядуць да штрафу ў памеры ад 3 да 5 БВ.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.