Восеньскі попыт і прапанова. У Ляхавічах праходзіў першы ў сезоне восеньскі кірмаш

У нядзелю 20 кастрычніка на перадрыначнай плошчы райцэнтра было мнагалюдна – праходзіў першы ў сезоне восеньскі кірмаш

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Хапала і традыцыйных момантаў, але не абы-шлося без сюрпрызаў. Літаральна за паўгадзіны разляцелася бульба, якую прывезлі на продаж СВК «Ляхавіцкі» і ААТ «Жараб-ковічы». Другі хлеб з «Жарабковічаў» коштам 66 капеек за кілаграм расхапілі за дзясятак хвілін. «Ляхавіцкаму», што прадаваў буйную бульбу сорту «даната» па
80 капеек, а насенную па 50 капеек, спатрэбілася крыху больш часу, каб прадаць свае 4 000 кіла-грамаў бульбы. Канешне, пакупнікоў, якія прыйшлі на кірмаш пазней, не пакінулі без бульбы – яе прадавалі фермеры, гаспадары-прыватнікі. І ўсё ж попыт на гэту агародніну перавышаў прапанову.
Многія спяшаюцца на восеньскі кірмаш за зернем. Гэта яшчэ адзін тавар-хіт мінулай нядзелі. Зерне прадавалі зноў жа «Жарабковічы»,
ААТ «Нача», райпо, прыватнікі. Кошт прыблізна аднолькавы, плюс-мінус пару капеек на кілаграме. Калі гаварыць пра моркву, чырвоныя буракі, капусту, цыбулю, а таксама перац, памідоры, кроп і іншую агародніну, то тут сярод прадаўцоў галоўныя дзеючыя асобы –
фермеры з Ляхавіцкага, Іванаўскага, Лунінецкага, Столінскага раёнаў. Прывезлі шмат, на розны густ, кошт не надта адрозніваўся. Вашай увазе некаторыя пазіцыі (цэны за кілаграм): буракі – ад 1 да 1,5 рубля, морква – ад 1,2 да 1,4 рубля, цыбуля – ад 1,2 да 1,6 рубля, капуста – ад 1,2 да 1,5 рубля.
Гэты год багаты на ўраджай яблыкаў. Можа таму кірмашовая прапанова не была разнастайнай. Яблыкі прадавалі ў некалькіх месцах, кошт ад 2,5 да 5 рублёў за кілаграм. Сарты самыя розныя.
Ляхавіцкі лясгас, акрамя свайго фірменнага салодкага прадукту – мёду, прывёз і колатыя дровы.
ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» да традыцыйнага адзення, пасцельнай бялізны дабавіў і іншыя тавары: паліўныя брыкеты з кастры і алей тэхнічны.
Выбар агародніны, садавіны, журавіны, зерне, транспартныя паслугі – з гэтым на кірмаш завітала Ляхавіцкае райпо.
На любы колер, густ і сорт было саджанцаў – ад ягад да садовых дрэў, геаграфія прадаўцоў – Брэсцкая і Мінская вобласці. Тое ж самае можна сказаць і пра саджанцы кветак. У шырокім асартыменце – разнастайныя салодкасці, чай, спецыі, мёд, не засталіся без пакупак і аматары свежай рыбы.
Пастараліся і рамеснікі. Чаго толькі ні было на іх паліцах: драўляныя
вырабы, сувенірныя кубкі і лыжкі з надпісамі, вырабы з воўны і ўпрыгожванні, вязаныя шкарпэткі і рукавіцы, а таксама абутак, адзенне, пасцельная бялізна.
Папулярнасцю карыс-талася і добрая справа ад навучэнцаў Ляха-віцкага аграрнага кале-джа – членаў БРСМ, які дапамагалі пажылым землякам даставіць набыты кірмашовы тавар.
Даводзілася неаднойчы чуць словы падзякі ў адрас арганізатараў кірмашу. Аднак уздымаліся і праб-лемныя моманты. Сярод якіх – непрадуманая арганізацыя месцаў для прадаўцоў. У мінулыя гады гаспадаркі, якія прадавалі зерне, развозілі яго па адрасах пакупнікоў, сёлета такой паслугі не было, што таксама выклікала нараканні. Жадаючыя купіць салому не змаглі гэта зрабіць. Некаторыя чакалі шашлыкоў, выпечкі і гарачага чаю.
Што ж, магчыма, работа над памылкамі пройдзе да наступнага сёлетняга восеньскага кірмаша, які прызначаны на 3 лістапада.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.