У Ляхавічах з’явілася чарговая смачная навінка

Добрая навіна для аматараў прадукцыі ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”: на паліцах магазінаў, у тым ліку фірменнага “Заводскага” у Ляхавічах з’явілася чарговая смачная навінка — гранатавы сок двух відаў — з цукрам і без цукру.

Гэта прадукцыя, што выпускаецца пад брэндам «Птушка- ляхавічка», — сумесная распрацоўка заводскіх тэхнолагаў і РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”. Прадукцыя прайшла ўсе неабходныя іспыты і цяпер яе можна набыць у гандлёвай сетцы.

❤️💚 Купляйце ляхавіцкае!