І дарожнік, і аўтамабіліст. У нядзелю – Дзень аўтамабіліста і дарожніка
Больш за тры дзесяцігоддзі жыццё і працоўная біяграфія ляхавічаніна Мікалая Сёмухі звязаны з ДРБУ-200. У гэту арганізацыю ён уладкаваўся дарожным рабочым і амаль 20 гадоў укладваў асфальт, рамантаваў дарожнае пакрыццё, уладкоўваў тратуары і абочыну дарог, устанаўліваў дарожныя знакі, як гаворыцца, быў у гушчыні дарожнага будаўніцтва і дарожнага добраўпарадкавання Ляхавіцкага раёна.
– Не скажу, што дарожны работнік – прафесія з лёгкіх. Як і ў любой рабоце, калі да справы ставімся адказна, нюансаў хапае. Даводзілася працаваць пры любым надвор’і. Спачатку сам вучыўся ў больш вопытных дарожнікаў, потым з інтарэсам перадаваў практычныя веды і навыкі навічкам, якіх у нашай брыгадзе за столькі гадоў было нямала. Заўсёды з пашанай буду ўспамінаць майстра Ілью Япішку, рабочых Валерыя Прыхача, Валерыя Буйко, Міхаіла Долмата. Мы заўжды падтрымлівалі адзін аднаго, дапамагалі, былі ўзаемазамяняльныя, – расказвае Мікалай Сёмуха. З павагай і пашанай гаворыць пра тых, хто цяпер працуе ў ДРБУ-200, адзначае, што калектыў дружны і зладжаны, стараюцца працаваць якасна.
Акуратнасць і надзей-насць у рабоце, добра-сумленнае выкананне абавязкаў, адказнасць дарожнага рабочага не засталіся без увагі, і Мікалаю Сёмухе прапанавалі перасесці на дарожную тэхніку –
каток. Тым больш спецыяльнасць па дыпломе дазваляла, на спецыялізаванай тэхніцы ў свой час працаваў у меліярацыі. І вось з
2011 года Мікалай Сёмуха – машыніст катка. Як сам сцвярджае, любая работа важная, таму да тэхнікі прывык адразу – вопыт работы меўся. А з тэхнікай ён умее знаходзіць агульную мову, бо адчувае яе і разумее многія аўтамабільныя асаблівасці. Тым больш, што, акрамя прафесійных навыкаў, мае і асабістыя – не першы дзясятак гадоў за рулём уласнага транспарту. Так што мае двайныя адносіны да прафесійнага свята – і аўтамабіліст, і дарожнік.
– Выдатны работнік, якому можна даверыць самы складаны і адказны ўчастак. Як і іншыя працаўнікі нашага падраздзялення, Мікалай Сёмуха сам выпраўляе паломкі ў тэхніцы, рыхтуе яе да выхаду на аб’ект. Увогуле, наш аддзел, у якім працуе 36 механізатараў, вадзіцеляў, качагараў, дружны і надзейны. Не ўзнікае пытанняў, калі неабходна выйсці на работу ў выхад-ны ці папрацаваць звыш нормы, бо ўсе разумеюць важнасць выконваемых работ і іх якасную выніковасць, – гаворыць начальнік аддзела механізацыі і энергетыкі ДРБУ-200 Генадзій Барыскін.
Па традыцыі ў чацвёртую нядзелю кастрыч-ніка Мікалай Сёмуха і ўвесь калектыў ДРБУ-200 будуць адзначаць прафесійнае свята –
Дзень аўтамабіліста і дарожніка. «ЛВ» далучаецца да віншаванняў і жадае ўсім, хто мае дачыненне да дарог, спадарож-нага ветру, добрых умоў надвор’я, ветлівых спадарожнікаў, ства-ральнай працы, міру і дабра.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.