З узнагародай!
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – узнагароджаны вадзіцель аўтамабіля філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Эдуард ЛЯПКО.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу, а таксама ў сувязі з прафесійным святам –
Днём аўтамабіліста і дарожніка адзначаны дарожны рабочы філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Ігар ВЯЛІЧКА; інжынер па ахове працы і бяспецы руху філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Ларыса ПРЫХАЧ.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – накіравана вадзіцелю аўтамабіля філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200 Івану ГНАЦЮКУ.