Аргументы на карысць «Відэакантролю». Адзін са зручных і простых спосабаў зрабіць свой дом бяспечным – падключыць паслугу «Відэакантроль» ад «Белтэлекама»
Адзін са зручных і простых спосабаў зрабіць свой дом бяспечным – падключыць паслугу «Відэакантроль» ад «Белтэлекама». Дзякуючы зоркаму воку відэакантролю можна назіраць за сваім аўтамабілем на стаянцы і быць спакойным за захаванасць сваёй маёмасці, ведаць, з кім гуляе ў двары дзіця, як спраўляецца адзін дома пажылы чалавек. Падрабязна пра паслугу расказаў начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі Анатолій Лукашэвіч.
– Што такое «Відэакантроль» і ў чым яго перавагі?
– «Відэакантроль» – паслуга, якая дае магчымасць візуальнага маніторынгу тэрыторый розных аб’ектаў. У зручнасць уключаны не толькі камеры, але і адпаведная інфраструктура, і дадатковае абсталяванне. Інфармацыя перадаецца па абароненых каналах, а захоўваецца ў воблачных сэрвісах. Важна, што да відэархіва і рэквізітаў абанента мае доступ толькі ён сам. Тыя, хто падключыў паслугу «Відэакантроль», маюць кругласутачны доступ да відэакамер як у рэальным часе, так і ў запісе – ад 15 да 30 сутак –
у залежнасці ад выбранага тарыфнага плана. Прычым нават тысячы кіламетраў адлегласці не перашкода для назірання. Галоўнае, каб быў інтэрнэт. Запатрабаванасць паслугі тлумачыцца зручнасцю падключэння і пачуццём бяспекі і надзейнасці, якія гарантуе «Відэакантроль». Заўважана: там, дзе ўстаноўлены белтэлекамаўскія відэакамеры, і тэрыторыя больш чыстая, і высвятленняў адносін амаль
не бывае.
– Як стаць карыстальнікам паслугі «Відэакантроль» ад «Белтэлекама»?
– Усё проста. Для гэтага трэба зрабіць заяўку па тэлефоне 123 ці на сайце кампаніі, таксама можна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекама», які размешчаны ў Ляхавічах на плошчы Леніна, 1а.
Сэрвісны цэнтр па рабоце з кліентамі працуе ў панядзелак і чацвер з 8 да 13 гадзін, у аўторак, сераду і пятніцу – з 15 да 20 гадзін.
Кансультацыю спецыяліста таксама можна атрымаць па тэлефонах 2-17-31 і 6-01-33.
Паслугу могуць падключыць як фізічныя асобы, так і юрыдычныя. Зручнасць паслугі і ў тым, што ёю могуць карыстацца і
жыхары шматкватэрнікаў, і прыватнага сектара. Відэакамеры размяшчаюцца як у кватэрах і пад’ездах, так і на прыдамавой тэрыторыі (на вуліцы, паркоўках, дзіцячых пляцоўках).
– Раскажыце падрабязней пра гэту паслугу для гаспадароў прыватных дамоў.
– Пасля заяўкі ў «Белтэлекам» на падключэнне па тарыфным плане «Відэакантроль дом» ці «Відэакантроль дом лайт», нашы спецыялісты правядуць абследаванне тэрыторыі дома і прапануюць месцы ўстаноўкі відэакамер. Пасля ўзгаднення схемы іх размяшчэння будзе зроблена пракладка ўсіх неабходных камунікацый, спецыялісты ўстановяць відэакамеры і іншае абсталяванне, неабходнае для работы відэакантролю. Ад моманту заяўкі да ўстаноўкі камер праходзіць літаральна некалькі дзён.
– Ці трэба карыстальніку паслугі валодаць нейкімі спецыяльнымі ведамі?
– Адназначна, не. «Белтэлекам» падключае паслугу, як кажуць, пад ключ. Устанаўлівае і настровае відэакамеры, ажыццяўляе кругласутачную тэхнічную і інфар-мацыйную падтрымку. А ў выпадку тэхнічнага збою аператыўна ўхіляе непаладкі. Немалаважна, што камеры валодаюць антывандальнымі і ўсепагоднымі ўласцівасцямі і прадастаўляюцца бясплатна, як і сервернае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне для доступу да відэаінфармацыі.
– Як жа карыстацца паслугай «Відэакантроль»?
– Пасля заключэння з абанентам дагавора, яму выдаюцца рэквізіты для прагляду інфармацыі з відэакамеры. Зрабіць гэта можна з дапамогай дадатку «Відэакантроль», які ўстанаўліваецца на смартфон, планшэт ці на камп’ютар. Дадатак настолькі просты і зручны, што яго падключэнне і выкарыстанне не выклікае ў кліентаў праблемы:
устанавіў, увёў лагін і пароль і дыстанцыйна вядзеш кантроль. Абанплата за паслугу ўносіцца штомесячна. Наогул, яна
невысокая. На сённяшні момант тарыфны план «Відэакантроль дом» для жыхароў прыватнага сектара абыдзецца ў 19,6 рубля,
«Відэакантроль дом лайт» – у 24 рублі. Для абанентаў перыя-дычна праводзяцца разнастайныя акцыі, якія могуць істотна патанніць кошт паслугі ў момант падключэння.
У Ляхавіцкім раёне паслугамі «Відэакантролю» карыстаюцца гандлёвыя аб’екты, сельгасарганізацыі, прадпрыемствы, установы. Ацанілі яго і многія жыхары шматкватэрнікаў. Дарэчы, да паслугі «Відэакантроль» падключана больш за 40 шмат-кватэрнікаў. Відэакантроль дазваляе нашым кліентам адчуваць сябе спакойна, бяспечна і не хвалявацца за сваіх родных ці за маёмасць.
Гутарыла Наталля ПЕРАПЕЧКА.
УНП 201003265.