Малако пачынаецца ў каровы на языку. У Ляхавіцкім раёне вытворчасць малака павялічылася амаль на 15 працэнтаў
Узяты жывёлагадоўляй Ляхавіччыны яшчэ на пачатку года трэнд на павышэнне прадукцыйнасці паспяхова працягваецца. Так, па выніках работы за дзевяць месяцаў вытворчасць малака павялічылася амаль на
15 працэнтаў у параўнанні са студзенем – вераснем 2023 года. І гэта найбольш хуткі тэмп сярод 16 раёнаў вобласці.
У верасні ўсе нашы сельгаспрадпрыемствы выйшлі на станоўчую траекторыю вытворчасці малака. Каля паловы года гэтага не назіралася ў СУП «Белазем’е», якое яшчэ ў мінулым маі не дабірала каля 13 працэнтаў аб’ёмаў свайго мінулагодняга малака. І вось верасень, які, трэба спадзявацца, канчаткова зацвердзіў курс на пад’ём валавых надояў. За дзевяць месяцаў года з малакавытворчых аб’ектаў «Белазем’я» выйшла больш за 3 000 тон сырадою. Што амаль на паўтара працэнтныя пункты перавышае аналагічны леташні ўзровень.
– Кармоў у іх дастаткова. Травяністых, напрыклад, у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана ледзь ці не 39 цэнтнераў кармавых адзінак. Гэта найлепшы ўзровень сярод усіх іншых нашых гас-падарак, які сур’ёзна пераўзыходзіць аналагічную сярэднераённую лічбу. Вузкім месцам «Белазем’я» з’яўляюцца жывёлагадоўчыя памяшканні. Патрэбна больш хуткая рэканструкцыя старых жывёлагадоўчых «сцен» і неабходнасць будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы. Што да новага будаўніцтва, магу сказаць, што ў дастаткова блізкім часе мяркуецца распачаць узвядзенне ў Альхоўцах новага МТК у якасці замены размешчанай у вёсцы фермы, – гаворыць першы намеснік старшыні райвыканкама –
начальнік упраўлення па сельскай гас-падарцы і харчаванні Васілій Пыжык.
Але ж ручай «Белазем’я» ў вытворчым вале малака Ляхавіччыны з’яўляецца далёка не самым аб’ёмным. Валаўтваральнае лідарства даўно замацавалі за сабой ААТ «Жараб-ковічы», ААТ «Шлях новы»,
СВК «Ляхавіцкі» і іншыя. Прычым усе названыя гаспадаркі не стаяць на месцы, з месяца ў месяц працягваюць рухацца ўверх па малочнай лесвіцы. «Жарабковічы» за год выраслі на 8, «Шлях новы» – на 17, «Ляхавіцкі» – на 11 працэнтных пунктаў. А СУП «Ліпнянка» працягвае дэманстраваць клас: няхай і не на ўзроўні вясенне-летніх пяціразовых тэмпаў, але і паказаны па выніках верасня больш як двухразовы рост уяўляецца значным. І, канешне ж, нельга яшчэ раз не адзначыць
СВК «Ляхавіцкі» – многагадовага лідара ў галіне жывёлагадоўлі раёна. І ўдой на карову, і сярэднясутачныя прывагі, якасць і таварнасць малака гэтай гаспадаркі могуць служыць арыенцірам для іншых сельгасарганізацый.
– Банальная праўда ў тым, што малако ў каровы на языку. Апошнім часам у раёне асаблівая ўвага надаецца кармавым пытанням. Аб’ёмы ўласных травяністых нарыхтовак – момант, безумоўна, вельмі важны. Аднак у выпадку неналежнай якасці закла-
дзеннага сенажу ці сіласу іх вартасць у значнай ступені губляецца. Толькі высакаякасны корм «працуе» на высокую прадукцыйнасць жывёльных статкаў. Як і, дарэчы адзначыць, стан здароўя жывёлы. Багацце кармавога стала грунтуецца на ўраджайных выніках работы раслінаводчай галіны. Ужо амаль завершаны раслінаводчы сезон можа лічыцца дастаткова пас-пяховым. І раён у цэлым, і асобныя нашы сельгасарганізацыі без праблем закрылі дзяржзаказ па збожжавых культурах. Дастатковая частка сабранага ўраджаю засталася ва ўнутраным распараджэнні гаспадарак. Хочаш прадавай, а хочаш – пускай на фуражныя мэты. Некаторыя нашы сельгасвытворцы так і робяць: выкарыстоўваюць уласнае збожжа для прыгатавання
комплексных кармоў для статкаў буйной рагатай жывёлы. У тым ліку за кошт гэтага рэгулюецца патрэбны баланс рацыёнаў, – працягвае першы намеснік старшыні райвыканкама.
Для паўнацэннага развіцця жывёлы апошняй пільна неабходна прысутнасць бялковага кампанента ў схеме кармлення. На гэты атрыбут росту багата люцэрна, пасевы якой у раёне займаюць даволі значныя і ўсё большыя плошчы. Да таго ж гэта трава здольна адрастаць па некалькі разоў за сезон, нязменна адорваючы аграрыяў неблагім ураджаем.
У бягучым годзе з палёў асобных гаспадарак Ляхавіцкага раёна было паднята па чатыры, а то і пяць укосаў люцэрны. Усё гэта сянажныя нарыхтоўкі і зялёны корм для буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойных статкаў.
Працягваючы размову ў «кармавым» напрамку Васілій Пыжык звярнуў увагу на рапс. У прыватнасці, на яго сёлетнюю надзвычай высокую ўраджайнасць. А насенне рапсу – гэта не толькі алей і даволі высокі камерцыйны складнік, яшчэ і макуха. Прадукт алейнай перапрацоўкі насення а, фактычна, высокапажыўны корм для малочнай і не толькі жывёлы. Яго сельгасарганізацыі атрымліваюць з заводаў-перапрацоўшчыкаў у залік прададзенага ўраджаю крыжакветнай сельгаскультуры. А «Жарабковічам», нагадаем, нікуды і ехаць не трэба: у іх свой алейны заводзік і, адпаведна, свая макуха.
Можна меркаваць, што дзякуючы, у тым ліку, апошняму факту ААТ «Жараб-ковічы» працягваюць першынстваваць у раёне па тэмпах росту сярэднясутачных прываг БРЖ на вырошчванні і адкорме. Па выніках дзевяці месяцаў года яны склалі 742 грамы, а прыбаўка да мінулага года выйшла амаль на
150 грамаў.
– Сярод важнага ў адносінах да «Жарабковіч» неабходна адзначыць праведзеную работу ў напрамку рэканструкцыі і рамонтаў шэрага жывёлагадоўчых памяшканняў. Абнаўленні адбыліся на фермах «Гайнінец», «Дамашы», «Шавялі», комплексе па адкорме буйной рагатай жывёлы ў Жарабковічах. У прыведзенай табліцы гэтага не знойдзеце, але ёсць і яшчэ адзін важны плюс у рабоце жывёлагадоўчай галіны Ляхавіцкага раёна: таварнасць малака вырасла на два працэнтныя пункты. А гэта дадатковая і з улікам аб’ёмаў прадукцыі даволі сур’ёзная выручка, якую можна ўкласці, у тым ліку, і ў далейшае развіццё жывёлагадоўчай галіны, – канстатуе першы намеснік старшыні райвыканкама.
Іван КАВАЛЕНКА.