«Вертыкальны» п’едэстал. Напрыканцы працоўнага тыдня працаўнікоў выканаўчых і распарадчых органаў Ляхавіччыны сабрала не планёрка
Напрыканцы працоўнага тыдня працаўнікоў выканаўчых і распарадчых органаў Ляхавіччыны сабрала не планёрка, не нарада, а чаканая спартыўная падзея года – спартакіяда «Вертыкаль».
На першынство прэтэндавалі чатыры каманды. Сёлетнюю турнірную табліцу творчымі дасягненнямі стваралі зборныя райвыканкама –
«Час выбраў нас», раённага Савета дэпутатаў – «Патрыёты», упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама «Мы», сацыяльную сферу прадстаўляла каманда «ДвижОк».
Каманды зараджаны на перамогу, трэніраваліся-рыхтаваліся, побач з удзельнікамі і балельшчыцкая падтрымка – крычалкі, дэвізы, словы падбадзёрвання. Усё, як і належыць спартыўным стартам.
Конкурсная праграма, лічы, не змянілася. Трапнасць правяралі ў дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, шашкі і шахматы –
для ўвагі і дакладнасці думкі. Мужчынам давялося
паказаць сябе ў згібанні і разгібанні рук са становішча лежачы, жанчыны падымалі цела са становішча лежачы. Былі яшчэ більярд і настольны тэніс. А вось спартыўнай іскрынкай сёлетняй «Вертыкалі» стала стральба з лука. Дысцыпліна з новых і невядомых, таму пару хвілін з інструктарам пайшлі на карысць удзельнікам і, варта сказаць, ляхавічане паказалі, што нават без вопыту трапяць у яблычак.
Хвалюючы момант, хто ж узначаліць першынство «Вертыкалі». Сумарныя балы зараблялі ў асабістых і камандных заліках. Да агульнай перамогі суддзі спартыўных стартаў узнагародзілі тых, хто стаў лепшым у сваёй індывідуальнай праграме. Медалі і дыпломы –
самым трапным, моцным, хуткім і кемлівым. Тройка пераможцаў размеркавалася наступным чынам: бронза ў каманды райсавета дэпутатаў «Патрыёты», другая прыступка скарылася каман-дзе сацыяльнай сферы «ДвижОк». А вось атрымаць запаветны залаты кубак «Вертыкалі-2024» атрымалася ў зборнай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама «Мы».
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.