Вам дапамогуць! Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, звязанай з насіллем у сям’і звяртайцеся з просьбай аб засяленні ў «крызісны» пакой у Ляхавіцкі ТЦСАН

У моцнай, надзейнай сям’і мае патрэбу кожны чалавек, незалежна ад узросту. Аднак па-за грамадствам, па-за дзяржавай няма і сям’і. Яна з’яўляецца своеасаблівым люстэркам адлюстравання грамадства.
Праблема, якая разбурае сям’ю знутры – канфлікты і ўчыняемае на іх глебе насілле.
Дамашняе насілле – праблема, пра якую не прынята гаварыць уголас. За прыгожымі фасадамі «ідэальных» сем’яў часта скрываюцца боль, страх і адчай. Ахвярамі насілля, насуперак стэрэатыпам, становяцца не толькі жанчыны, але і мужчыны, дзеці, пажылыя людзі.
Дамашняе насілле – гэта не толькі прычыненне фізічнай шкоды, але ў большай ступені сістэматычнае псіхічнае ўздзеянне аднаго члена сям’і на другога шляхам знявагі, узмацнення эканамічнай і іншай залежнасці.
Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, звязанай з насіллем у сям’і, вам і вашым дзецям неабходны часовы прытулак, можаце звярнуцца з просьбай аб засяленні ў «крызісны» пакой у ДУ «Ляхавіцкі ТЦСАН» (г. Ляхавічы, вул. Юбілейная, д. 19) або па тэлефонах: 2-17-93 (гарачая лінія), 6-04-20 (аказанне дапамогі па прадастаўленні паслугі часовага прытулку «крызіснага» пакою і псіхалагічнай кансультацыі).
Па пытаннях размяшчэння ў «крызісным» пакоі ў нерабочы час неабходна званіць па тэлефонах 4-22-38, 102.

Калі вы перажылі або сталі сведкам фізічнага, эмацыянальнага, сексуальнага, эканамічнага насілля, званіце 165. Гарачая лінія 165 працуе бясплатна кругласутачна (для абанентаў Белтэлекама, МТС і БэСТ).

Зоя КУРЛОВІЧ, псіхолаг аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян
пажылога ўзросту.