Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 кастрычніка 2024 г. № 1329 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь»

На падставе часткі чатырнаццатай артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1.Вызначыць месцы, забароненыя для правядзення
пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:
1.1. на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей –
райвыканкам), сельскіх выканаўчых камітэтаў; суда Ляхавіцкага раёна; пракуратуры Ляхавіцкага раёна; аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
1.2. аб’екты аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту (вакзал, станцыі, пасадачныя платформы).

2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкама
па напрамку дзейнасці, аддзел унутраных спраў райвыканкама.

3.Рэдакцыі раённай газеты апублікаваць данае рашэнне ў бліжэйшым выпуску раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» пасля прыняцця рашэння.

4.Аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама размясціць данае рашэнне на афіцыйным сайце райвыканкама пасля прыняцця
рашэння, не пазней за наступны дзень за днём
прыняцця рашэння.
Старшыня М. М. Мароз.