Аўталаўку заказвалі? На маршруце аўтамагазінаў Ляхавіцкага райспажыўсаюза 101 населены пункт
На маршруце аўтамагазінаў Ляхавіцкага райспажыўсаюза 101 населены пункт, у якіх пражываебольш за 4 000 чалавек
Значнасць магазінаў на колах для сельскага насельніцтва цяжка пераацаніць. Аўталаўкі выконваюць не толькі гандлёвую функцыю, не менш важныя яны ў сацыяльным плане. Для некаторых вёсак прыезд аўтамагазіна – чаканая падзея, якая збірае аднавяскоўцаў разам, тут можна даведацца пра апошнія падзеі і навіны.
Магазіны на колах сталі альтэрнатывай стацыянарным гандлёвым кропкам. Зразумела, што работа такіх аб’ектаў гандлю на пастаянным кантролі раён-най улады, сельвыканкамаў, санітарнай службы. Хапае і пытанняў. Разам са станоўчымі водгукамі ад насельніцтва раёна часам паступаюць скаргі. Праўда,трэба прызнаць, цяпер – значна радзей.
– Калі раней даволі часта паступалі звароты і скаргі наконт незахавання рэжыму работы аўталавак, несвоечасовага прыезду, якасці тавараў і яго недахопу, невялікага асартыменту, то сёлета такіх праблем сельскія жыхары не ўздымаюць. Усяго з пачатку бягучага года зарэгістраваны два звароты. Адзін з іх – з Заліпення – тычыўся завышанай цаны на тавары, якія прадаваліся ў аўтамагазіне райпо. Пасля правядзення разбіральніцтва цэны прыведзены ў адпаведнасць, вінаватыя прыцягнуты да адказнасці. Яшчэ адзін сігнал паступіў з Вялікага Гарадзішча. Пакупніка не задаволіла якасць малака ў тэтрапаку, хаця тэрмін прыгоднасці быў захаваны. Сітуацыя была вырашана, пакупніку вернуты грошы. Такая невялікая коль-касць праблем пацвярджае, што работа аўтамагазінаў Ляхавіцкага райпо наладжана, і тут працуюць над ранейшымі памылкамі, робяць высновы для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, –
адзначае галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Дзіяна Раманава.
Гандлёвае абслугоўванне ў сельскіх населеных пунктах – пытанне асаблівай важнасці, бо ёсць такія вёсачкі, дзе мясцовыя жыхары могуць купіць самыя неабходныя прадукты толькі ў аўталаўках. Не прыехаў аўтамагазін у вёску – бабулі і дзядулі могуць застацца нават без хлеба. Каб не ўзнікала такіх форсмажорных абставін, кіраўніцтва Ляхавіцкага райпо імкнецца абнаўляць парк магазінаў на колах.
– У ліпені ў аўтапарку магазінаў на колах адбылося абнаўленне: па лізінгу купілі новы аўтамагазін. Зараз у нас распрацавана 15 маршрутаў, у зоне абслугоўвання якіх 101 населены пункт, прычым у
82 няма стацыянарных магазінаў. Патэнцыяльнымі пакупнікамі такіх магазінаў з’яўляюцца больш за чатыры тысячы чалавек. Аўталаўкі робяць прыпынкі нават у тых населеных пунктах, дзе пражывае адзін-два чалавекі. Напрыклад, у Бярэзках, Сялявічах, Пірштуках зарэгістравана па адным жыхары, але ўсё роўна аўталаўка па графіку прыязджае туды, – гаворыць першы намеснік старшыні праўлення райпо Уладзімір Шырэй.
Дарэчы, ёсць перспектывы і ў наступныя гады абнавіць парк аўталавак Ляхавіцкага райпо. 5 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб падтрымцы арганізацый спажывецкай кааперацыі», накіраваны на павышэнне якасці абслугоўвання сельскага насельніцтва. Згодна з дакументам, у 2024–2026 гадах будуць закуп-лены 240 спецыяльных машын з гандлёвымі фургонамі, а ў 2024–2025 гадах сродкі мясцовых інавацыйных фондаў накіруюць для аўтаматызацыі гандлёвых аб’ектаў арганізацый Белспажыўсаюза.
У рабоце аўталавак (а справа хаця і запатрабаваная, але не самая прыбытковая), канешне, здараецца ўсякае. Дакладна можна сказаць адно: вельмі многае залежыць, у першую чаргу, ад работнікаў райпо, іх адказнасці і добрасумленнасці. Ну і, канешне, ад прынцыповасці, зацікаўленасці ў вырашэнні пытання сельвыканкамаў, санітарнай службы.
– Стараемся пастаянна ўдасканальвацца ў рабоце, у тым ліку і ў плане работы аўтамагазінаў. Трымаем цесную сувязь са старшынямі сельвыканкамаў, са старастамі вёсак. Напрыклад, калі здараецца паломка ці іншая сітуацыя, то абавязкова тэлефануем, каб папярэдзіць, што магазін на колах прыедзе пазней ці ў іншы дзень. Узаема-замяняльныя работнікі аўталавак. Што тычыцца непасрэдна графіка работы, то ў большасць вёсак і аграгарадкоў нашы аўтамагазіны выязджаюць два разы на тыдзень, а ў некаторыя, напрыклад, Вялікую Лотву, Зубелевічы, Адахаўшчыну і іншыя – пры неабходнасці і тры разы на тыдзень, – расказвае начальнік гандлёвага аддзела і грамадскага харчавання райпо Вольга Якавенка.
На адным з такіх прыпынкаў аўталаўкі ў вёсцы Вялікая Лотва пагаварылі з мясцовымі жыхарамі – пакупнікамі.
– Мяне задавальняе ўсё. І расклад работы – прыязджае магазін па серадах і пятніцах. І месца прыпынку – недалёка ад дома, дзе жыву. І прадуктаў тут заўжды хапае. Галоўнае, што ёсць хлеб, малако, тварог, салодкасці, можна заказаць розны тавар. Прадавец заўжды ветлівы і ўважлівы да людзей, – гаворыць Зінаіда Місцейка.
Вадзіцель і прадавец у адной асобе Іван Багдановіч, які ў аўталавачнай справе больш за 8 гадоў, расказвае, што пакупніцкі попыт залежыць ад сезона. Цяпер, напрыклад, найбольш часта вяскоўцы просяць прывезці агародніну, камбікорм, збожжа. А вось бліжэй да навагодніх святаў папулярнымі становяцца цукеркі, пячэнне, тарты, кансерва-ваныя гарошак і кукуруза, мяса і каўбасныя вырабы.
Сучасны аўтамагазін можна параўнаць з класічнай стацыя-нарнай гандлёвай кропкай.
– Дзякуючы новаму абста-ляванню, у прыватнасці хала-дзільнаму, дзе можна захоў-ваць як замарожаную, так і ахалоджаную прадукцыю, а таксама асобнаму кандыцыя-неру фургона, аўтаномнаму генератару з акумулятарам для забеспячэння бесперабой-най работы халадзільніка (у выпадку непрацуючага рухавіка аўтамабіля), стэлажам для тавараў можна на працягу ўсяго маршруту ў належнай якасці захоўваць малочныя і мясныя прадукты, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, плода-агароднінную прадукцыю, бакалею. Вялікія бакавыя вокны-вітрыны дазваляюць пакупніку больш дэталёва разглядзець прадукцыю і цэны на яе. Больш камфортнае і абсталяванае месца для прадаўца. Як і на іншых аўто ўстаноўлены GPS-навігатары, якія дазваляюць адсачыць месцазнаходжанне аўталаўкі. У сярэднім за адзін маршрут магазін на колах праязджае каля 120 кіламетраў. Між іншым, гэта ўжо трэцяя новая адзінка ў нашым парку спецыяльнай гандлёвай тэхнікі. Спадзяёмся, што не апошняя, – гаворыць дырэктар філіяла «Кааптранс» райпо Уладзімір Равяка.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.