Яна рэальная і небяспечная. Яшчэ раз пра афрыканскую чуму свіней
Афрыканская чума свіней (АЧС) – вірусная хвароба. Ёю хварэюць свінні з уласнага падвор’я і дзікія кабаны. У захварэлых адзначаецца павышэнне тэмпературы цела, задышка, сінюшнасць скуры, на ёй з’яўляецца кровазліццё ў выглядзе плям. Амаль усе захварэлыя свінні гінуць. Пераносчыкамі віруса з’яўляюцца таксама хворыя жывёлы, кошкі, сабакі, кляшчы, драпежныя птушкі і зверы. Перадаецца вірус праз кармы, пашы. Транспартны сродак, забруджаны хворымі жывёламі, таксама пераносіць вірус. Людзі афрыканскай чумой свіней не хварэюць.
У час масавага наведвання грамадзянамі лясоў верагоднасць «прынесці» ўзбуджальнік віруса афрыканскай чумы свіней і іншых інфекцыйных захворванняў павялічваецца.
З мэтай прафілактыкі прадстаўнікі ветэрынанай службы сустракаюцца з працоўнымі калектывамі ўстаноў і арганізацый, насель-
ніцтвам на тэрыторыях сельсаветаў і нагадваюць пра меры па недапушчэнні ўзнікнення і распаўсюджвання АЧС на падворках.
Варта ведаць, што пасля наведвання лесу, зон адпачынку ў лясных масівах або пасля палявання абавязкова неабходна змяніць адзенне і абутак перш, чым заходзіць у хлеў.
Тэрыторыя асабістай падсобнай гаспадаркі павінна быць абгароджана для недапушчэння пранікнення дзікіх і бадзяжных жывёл, старонніх асоб, абсталявана месцам, аснашчаным сродкамі асабістай гігіены для мыцця і дэзынфекцыі рук, утрымлівацца ў чысціні.
Не дапускайце вольнага выгулу жывёл, доступу грызуноў і птушак у памяшканнях. Пастаянна вядзіце барацьбу з крывасмактальнымі насякомымі і мухамі.
Не выкарыстоўвайце для корму свінням прадукты, якія ўтрымлі-
ваюць мясныя кампаненты, або кампаненты, атрыманыя пасля кулінарнай апрацоўкі мяса (вада пасля мыцця мяса, мясарубкі, нажоў, сталоў, апрацоўчых дошак).
Набывайце кармы і кармавыя дабаўкі ва ўстаноўленых месцах з дакументамі, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку. Усе кармы падвяргайце тэрмічнай апрацоўцы.
Праводзьце штодзённы агляд свіней з мэтай своечасовага выяў-
лення магчымага захворвання.
Не набывайце парасят, мяса і мясапрадукты ў неўстаноўленых месцах без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, у невядомых асоб.
Інфармуйце сельсаветы і ветслужбу пра ўсе выпадкі захворвання і падзяжу свіней, гэта дапаможа не дапусціць распаўсюджванне інфекцыі.
Не выкідвайце трупы жывёл, адходы ад іх утрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны дарог, у лясных масівах, праводзіць іх знішчэнне трэба ў спецыяльна адведзеных для гэтых мэтаў месцах.
У выпадках захворвання, падзяжу жывёл, выяўлення трупаў загінулых дзікіх свіней у лесе неадкладна паведаміце ў Ляхавіцкую раённую ветэрынарную станцыю па тэлефонах 2-13-49, 6-07-44 або
ў бліжэйшы сельвыканкам.
Выкананне вамі гэтых патрабаванняў і рэкамендацый дапаможа пазбегнуць заносу інфекцыйных захворванняў на тэрыторыю вашых падворкаў, абароніць свіней ад захворвання і папярэдзіць эканамічныя страты.
За дзеянні, якія пацягнулі за сабой узнікненне АЧС і яе распаў-
сюджванне, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
У Ляхавіцкім раёне па-ранейшаму ёсць тэрыторыі, у межах якіх насельніцтву і індывідуальным прадпрымальнікам забаронена трымаць свіней. Гэта аграгарадок Востраў, вёскі Гута і Падлаззе.
Павел ХЕВУК,
галоўны ветэрынарны ўрач Ляхавіцкага раёна.